Выставки

Последний день выставки “Чырвоны – код нацыі” (0+)

2 августа 2020

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: для взрослых – 8 руб., для школьников и студентов – 5 руб.

 

Последний день выставки “Чырвоны – код нацыі” (0+)

2 жніўня – апошні дзень працы выставачнага праекта “Чырвоны – код нацыі. Сакральнасць, эстэтыка, улада”. У аснове выставы – даследаванне чырвонага колеру ў беларускім мастацтве, пошук вытокаў яго станаўлення, развіцця і ўзаемасувязі з нашай гісторыяй, ментальнасцю і культурай. А калі вы гатовы пазнаёміцца з акцэнтамі чырвонага менавіта 2 жніўня, арганізатары паведамляюць, што гэта можна зрабіць не толькі пры дапамозе выяўленчага мастацтва.

2 жніўня а 14-й і а 17-й гадзіне музей прапануе пластычны перформанс [Р У Ц] у падтрымку выставачнага праекта “Чырвоны – код нацыі”. Будзем разважаць аб працэсе росту і абнаўлення, сыходзе ў глыбіню і імкненні ўверх. Даследаваць межы і шчыльнасць, каб працягваць расці і ўмацоўваць сувязь з рэальнасцю.

Аўтар ідэі: Вольга Скварцова.

Харэаграфія і танец: Вольга Скварцова, Кацярына Жангяроўская, Яўгенія Нікалайчук, Ганна Сачыўка, Ірына Гарбацько, Кацярына Герасіменка.

Sound design: Кацярына Жангяроўская, Вольга Скварцова, Таццяна Мікіціна.

Перфоманс не прадугледжвае акресленых глядацкіх месцаў, таму, калі ласка, захоўвайце бяспечную дыстанцыю і па магчымасці вазьміце з сабой ахоўныя маскі.