Другое

Пиратская криптовечеринка

1 сентября 2013

Креативный кластер «МЕ100»

Минск, пр-т Независимости, 58

Справки: piraty.by@gmail.com, +375 29 503 08 92.

Вход: свободный.

Пиратская криптовечеринка

У Дзень ведаў, 1 верасня, піраты будуць дзяліцца ведамі на крыптавечарыне і расказваць, что такое сеткавая гігіена.

Навошта патрэбна сеткавая гігіена?

Калі карыстальнікі падарожнічаюць па прасторах Сеткі, яны пакідаюць усё больш дадзеных пра сябе: у сацыяльных сетках, блогах, у профілях розных сервісаў. На першы погляд можа здавацца, што яны нікому не патрэбны.

Аднак, такіх дадзеных накопліваецца больш і больш. Перавагі, думкі, ідэі, пазіцыі збіраюцца ў вялікіх сховішчах. Гэтыя дадзеныя могуць выкарыстоўваць карпарацыі для выяўлення попыту і рэкламы, дзяржава - для правядзення раследванняў і цэнзуры ў адносінах да грамадзян. Дадзеныя таксама могуць выкарыстоўвацца і рознымі злачынцамі.  

Што ўзяць з сабой?

Ноўтбук, г.зн. сустрэча будзе з большага практыка-арыентаванай.

Свой інтэрнэт не пашкодзіць, г.зн. хутчэй за ўсё будзе вялікая нагрузка на сетку.

План крыптавечарыны:

Навошта патрэбна сеткавая гігіена?

1. Каму патрэбны дадзеныя?

2. Дадзеныя адкрытыя і закрытыя.

3. Якія дадзеныя мы пакідаем?

4. Якая небяспека можа чакаць (у сацсетках, напрыклад)?

I частка. Браузеры.

1. Павышэнне прадуцыйнасці.

2. Ачыстка кэша і кукаў.

3. Рэжым інкогніта.

4. Актуальнасць Java, html5, flash player.

Плагіны да браузераў

1. Https everywhere.

2. PrivacyFix, Privacy manager, NoScript

II часткаСацсеткі

1. Пра якія дадзеныя і якім чынам можна даведацца з вашага профіля?

2. Як максімальна засцерагчы сябе?

3. Як выдаліць сляды з сацыяльных сетак? На прыкладзе vk.com, facebook.com

III частка. Online-крыптасервісы.

1. Шыфраванне чатаў (crypto.cat).

2. Ананімны хостынг (тэкст, малюнкі).

3. Аднаразовае шыфраванне паведамленняў.

Узровень ведаў у крыптаграфіі: пачатковы.

Дата: 1 верасня

Час пачатку: 17:00

Працягласць: ~2 гадзіны 30 хвілін