Кино

Pina

22 апреля 2015

Центр современных искусств

Минск, пр-т Независимости, 47

Справки: тут.

Вход: 30 000 руб.

Pina

22 красавіка 2015 г. у дыскусійным кінаклубе BLOW UP Цэнтра Сучасных Мастацтваў (Мінск, вул. Някрасава, 3) глядзім і абмяркоўваем дакументальны фільм Віма Вендэрса пра сучасную харэаграфію "Піна: Танец страсці". Пачатак а 19 гадзіне.

Дакументальны фільм Віма Вендерса прысвечаны легендарнай нямецкай танцоўшчыцы і харэографке Піне Бауш (Pina Bausch, 1940-2009).

Вендэрс пачаў здымаць фільм яшчэ пры жыцці Піны. Пасля яе смерці ў 2009 годзе рэжысёр хацеў спыніць работу над фільмам, але танцоры з трупы Бауш працягвалі свае выступленні і нават пачалі рэпетыцыі партый Піны. І Вендэрс вырашыў працягваць здымкі: «Я зразумеў, што адмовіцца ад здымкаў фільма — гэта дрэнная думка. Усе мы павінны аддаць даніну павагі Піне.» Такім чынам, фільм ператварыўся ў мемарыял. Ягоным дэвізам зрабілася фраза Піны: таньчы, таньчы, альбо знікнеш!»

«Піна: танец страсці» — не столькі кіно альбо нават спектакль, сколькі зборнік жывых карцінаў, аб'яднаных узвышаным, амаль антычным стаўленнем да чалавечага цела. Танец у шкляным кубе, электрацягніку, магіле, пустыні, на закінутай фабрыцы, нарэшце, танец з бегемотам — амаль што дзве гадзіны танцавальных нумароў, якія перамяжоўваюцца дакументальнымі сцэнамі, дзе танцоры распавядаюць пра месца, якое Піна займала ў іхным жыцці.

Уваход на мерапрыемствы дыскусійнага кінаклуба BLOW UP па ўваходных квітках ЦСМ.

Фото: outnow.ch