Другое

Пешая экскурсия по бывшей Петропавловской (12+)

22 июля 2020

Старое русло

Минск, ул. Ульяновская, 7

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: 8 руб., нужна регистрация

 

Пешая экскурсия по бывшей Петропавловской (12+)

Вуліца Энгельса ад пачатку называлася Дамініканскай. Дамініканцы, якія мелі свой вялікі касцёл на гэтай вуліцы, былі найперш вядомыя як ордэн прапаведнікаў. Можа таму так далей і павялося, што на гэтай вуліцы пакідалі свой след тыя, хто хацеў данесці нешта важнае ці для мясцовых людзей, ці да ўсяго свету.

І гэта былі вельмі розныя людзі. Праваслаўныя, каталіцкія і ўніяцкія прапаведнікі, шляхецкія сходы, Карл Маркс, Вільгельм Кубэ, паганскі святар (і гэта ў пач. ХХ ст.!), Уладзімір Караткевіч, і ўрэшце сам Фрыдрых Энгельс, які і думаць не думаў, што апынецца аднойчы ў такім дзіўным суседстве.

Вас запрашаюць на пешаходную экскурсію на вуліцы Энгельса (Петрапаўлаўскай, Дамініканскай). Вы пабачыце ці ўявіце:

  • паганскае капішча на рацэ Свіслач;
  • дом, дзе жыў і быў забіты Кубы;
  • палац піянераў, кінатэар піянераў і ЦЮГ;
  • Купалаўскі тэатр і дом дэпутацкіх сходаў;
  • гасцініцу "Парыж" і касцёл св. Тамаша Аквінскага;
  • дом Манюшкі і уніяцкую царкву св. Духа.

З кожным з гэтых месцаў звязаная цікавая, а часам яшчэ і вельмі важная для горада гісторыя.

Рэгістрацыя тут.

Вядзе Цімафей Акудовіч.

Месца сустрэчы: вул. Ульянаўская, 7.