Вечеринки

ПерфаСтужка (16+)

8 июня 2019

Lo-Fi Customs

Минск, ул. Октябрьская, 16/3

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: бесплатный.

 

ПерфаСтужка (16+)

Каманда праекта STATUS ладзіць у Мінску чарговы івэнт, які адбудзецца 8 чэрвеня 2019 y Lo-Fi Customs (Кастрачніцкая 16/3). На івэнце будуць міксавацца перфомансы, тэатральная чытка і міні-рэйв ад беларускіх і шведскіх мастакоў і мастачак. Фармат мерапрыемства - гэта адаптаваны пад лакальны кантэкст шведскі BRA 10*: івент, які сумяшчае нефарамальную камунікацыю мастацкай супольнасці, перформансы і вечарыну. Уваход вольны!

19:30 doors open
20:00 A night out, інсталяцыя-перформанс Лінды Тэдсдотэр Лінда Тэдсдотэр, мастачка з Гётэборга і адна з заснавальніц BRA 10, правядзе інсталяцыю-перформанс, які прадугледжвае ўдзел гасцей івэнту. Праца даследуе пытанні суадносін грамадства і масавага назірання за ім. За перформансам можна будзе адначасова сачыць праз live-трансляцыю ў фэйсбуку.
20:40 Incredibly relaxing meditation music, лекцыя-перформанс Волі Сасноўскай Неверагодна расслабляльная медытатыўная музыка — лекцыя-перформанс, якая вывучае канцэпцыю знясілення. Падчас перформансу мастацкае апавяданне вагаецца паміж энергіямі цела, дынамікай афекту, навязваннямi сучаснага капіталізму, гістарычнай палітычнасцю нерухомасці, харэаграфіяй уяўлення і множнасцю “нядзеяння”, і г.д., і г.д., і г.д.
21:20 Радыё Культура. Прысвячаецца веры ў мару, чытка. Куратарка чыткі — Таня Арцімовіч Мастакі і мастачкі, куратары і куратаркі з Беларусі і Швецыі чытаюць тэкст беларускага драматурга Максіма Дасько «Радыё Культура». Валодзя, прараб будаўнічай арганізацыі, паўгода тамы адкрыў для сябе беларускае радыё «Культура». І з таго часу, як сцвярджае драматург Максім Дасько, яго жыццё змянілася, хоць ён і даведаўся, што слухаць «Культуру» ўжо не сучасна. Тэкст будзе гучаць на дзвюх мовах — беларускай і ангельскай.
22:00 - 24:00 DJ-set ад bitchcoin & obey_ne_robey Дыджэй-сэт і візуальная інтэрвенцыя ад obey_ne_robey (Мікалай Спясіўцаў, працуе з палітычным вымярэннем афектыўнасці, выкарыстоўваючы танцпол як пляцоўку для эксперыменту) і bitchcoin — альтэр-эга мастачкі Дзіны Жук, якая працуе з Dj-сэтам як з інтымным інтэрфейсам і з такімі напрамкамі ў музыцы, як sci-fi synth, deconstructed club, future beats.

* Арт-бар BRA 10 быў прыдуманы і стаў улюбёным фарматам сустрэчы мастацкай супольнасці ў Гётэборгу, ён амаль стаў своеасаблівай інстытуцыяй у Гётэборгу. У 2011 годзе група мастакоў у Konstepidemin вырашыла стварыць месца сустрэчы для мастакоў і мастачак, што жылі ў Гётэборгу ці наведвалі горад. З ініцыятывы амерыканскага мастака Энтані Марчэліні нарадзіўся фармат BAR 10, а затым назва змянілася на BRA 10 (са шведскай мовы “bra” перакладаецца як “добра, добры”). BRA 10 — гэта простая канцэпцыя, па сутнасці гэта івэнт для сустрэчы мастакоў і мастачак, імі ж і арганізаваны. У Гётэборгу штомесяц пяць мастакоў і мастачак запрашаюцца для стварэння мерапрыемства: aдзін чалавек адказвае за падрыхтоўку аднаго з пяці кампанентаў сустрэчы — перформансу, дыджэй-сэту, афармлення прасторы, падрыхтоўкі постара і прыгатавання ежы.