Пастулат
4 - 20 ноября 2016
Вход: 5 руб. – полный, 3 руб. – льготный.
4 лістапада 2016 года а 17-ай гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) ужо ў трэці раз адчыніць свае дзверы біенале “ПАСТУЛАТ” у зале графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і фае, дзе будзе арганізавана лаунж-зона. Куратарам праекта з’яўляецца старшыня Беларускага саюза дызайнераў і сябра Беларускага саюза мастакоў Дзмітрый Сурскі. Біенале праводзіцца сумеснымі высілкамі абодвух роднасных творчых саюзаў. Свае работы прадставяць больш чым 100 удзельнікаў – дызайнераў, мастакоў, фатографаў, скульптараў Беларусі.
Біенале “Пастулат” аб’ядноўвае разнастайныя жанры, напрамкі і стылі, звязаныя адзінай тэматыкай, дзе крэсла грае галоўную ролю і выступае ў якасці прадмета дызайна, арт-аб’екта і мастацкага вобраза ў іншых відах мастацтва. Праект стане ўнікальнай пляцоўкай для абмена вопытам між прадстаўнікамі арт-супольнасці, а кожны жадаючы можа не толькі атрымаць асалоду ад творчасці прафесіяналаў, але і стаць часткай культурнай прасторы Беларусі. У межах выставы запланаваныя мерапрыемствы, лекцыі, выступленні.
Партнерамі праекта выступаюць: ErmaNTafel, "Новый уровень", Zdreva, Maffam, "ДойлидФарб".
ПАСТУЛАТ-2016 здзівіць гледачоў і ўдзельнікаў у гэтым годзе шматлікімі праектамі, якія стануцца адкрыццём для наведвальнікаў. Але гэта яшчэ не ўсё, таксама адбудзецца адкрыццё новага раздзела ў межах праекта - ВУЛІЧНАЯ МЭБЛЯ ДЛЯ СЯДЗЕННЯ. Экспазіцыя крэатыўнай мэблі будзе арганізавана асобнай лакацыяй у выглядзе лаунж-зоны. На тэрыторыі экспазіцыі будзе працаваць арт-кафэ- бар партнёраў праекта "Культурнае жыццё". Для гасцей прадугледжаны шэраг мерапрыемстваў забаўляльнага характару.
Свабодны ўваход ў лакацыю вулічнай мэблі і магчымасць не толькі разглядаць, але і выкарыстоўваць экспанаты непасрэдна па прызначэнні, а таксама спецыяльная івэнт-праграма ў межах дадзенай экспазіцыі стануць асобнай нагодай для наведвання праекта ПАСТУЛАТ-2016.
З прычыны сталага росту колькасці ўдзельнікаў выставы і ахвотных яе наведаць, сёлета ГА “Беларускі саюз мастакоў” запрасіў біенале на больш годныя выставачныя плошчы Палаца мастацтваў і прафінансаваў правядзенне гэтай імпрэзы. Ёсць усе падставы спадзявацца, што сумесныя высілкі ГА “БСМ” і ГА “БСД” забяспечаць выставе належны поспех у гледачоў.
На дадзены момант у межах праекта ўжо прайшлі конкурсы "Мяккая мэбля ў сучасных офісах" (кампанія AUPI), "Вытанчанасць формы ў дасканаласці функцыі" (кампаніі «Ризалит Строй» и «Овенкольгруп»), "Новая эстэтыка бетону" (кампанія «Стиль декор»), па выніках якіх арганізатары конкурсаў знайшлі перспектыўных для свайго бізнэса партнёраў-дызайнераў для далейшага дзелавога супрацоўніцтва.
Праекты-пераможцы канкурсантаў пры падтрымцы партнёраў стануць аб'ектамі экспазіцыі на выставе.
Гісторыя праекта:
Стартаваў праект ў 2012 годзе і сабраў работы больш за 110 мастакоў, скульптараў, фатографаў і дызайнераў з Беларусі, Эстоніі, Расіі і Польшчы. На працягу 2013 года калекцыя "Пастулат" была паказана на Тыдні дызайну ў Вільнюсе, на WAWA DesignFestival у Варшаве, на DesignNightFestival ў Таліне, а таксама ў карціннай галерэі Г. Х. Вашчанка ў Гомелі і на выставе «Avant-gARTe. От квадрата к объекту» у Мінску.
У 2014 годзе біенале "ПАСТУЛАТ" набыло значны аўтарытэт і стала гучнай падзеяй у свеце беларускага дызайну. За час правядзення выставы культурную пляцоўку наведалі больш чым 4000 чалавек.
У 2012 і 2014 гг. выставы праходзілі ў галерэі "Універсітэт культуры" і сталі самымі папулярнымі ў гісторыі гэтай выставачнай прасторы.
Па выніках дзвюх біенале быў выдадзены каталог, фірмовы каляндар, а таксама створаны 2 электронныя каталогі: гэты і гэты.
Выстава будзе працаваць з 4 па 20 лістапада 2016 года.
Працуем: 11.00 – 19.00 штодзень, апрача панядзелка. Тэлефоны для даведак: +375 17 288 15 49, +375 17 290 60 10 – Палац мастацтва; +375 17 296 67 84 – Беларускі саюз мастакоў; velcom +375 29 380 80 75, мтс +375 29 508 25 80, гарадскі +375 17 222 77 81, e-mail: unidby@gmail.com – Беларускі саюз дызайнераў.
З інфармацыяй пра мінулыя, дзейныя і запланаваныя выставы можна азнаёміцца на сайце Беларускага саюза мастакоў by.
Фото: Archspeech.com.