Выставки

Пасаг

17 февраля 2017 - 3 марта 2017

Музей-мастерская З. Азгура

Минск, ул. Азгура, 8

Справки: тут.

Вход: 3 руб., 2.5 руб. – студенты, 2 руб. – школьники.

Пасаг

17 лютага а 18 гадзіне Мемарыяльны музей-майстэрня З.І. Азгура запрашае на адкрыццё выставачнага праекта Тамары Шэлест "Пасаг".

Праект ПАСАГ – гэта містычнае інтымнае апавяданне пра час. Гэта вобраз адвечнай няспыннай перадачы захаванага – матэрыяльнага і нематэрыяльнага – з мінулага ў будучыню: птушкі ў дуплаватым галлі яблынь бароняць успаміны, зімовыя вуллі трымаюць цяпло мінулага, дом захоўвае ў сваёй памяці жыццё чалавека. Творца прымае агульную спадчыну і транслюе яе праз уласны мастацкі досвед. 

Для праекта абрана складаная класічная тэхніка ляўкасу, якая набывае новае гучанне ў спалучэнні з тонкай аўтарскай графікай і незвычайным матэрыялам асновы. Носьбітамі ўспамінаў становяцца высушаныя часам рэшткі драўлянай аздобы, куфры ды старыя вуллi.

Гукавы дызайн прасторы - Яўген Рагозiн.

Фото: kultprosvet.by.