Паравоз кахання (0+)
Зміцер Вайцюшкевіч запрашае сустрэць вясну разам. Цёплы святочны канцэрт адбудзецца 8 сакавіка ў традыцыйным Палацы культуры Шарко.
Назву праграме даў аднайменны альбом, напісаны ў 2004 на вершы Рыгора Барадуліна, якому сёлета споўнілася б 85 год.
“Дзядзька Рыгор для мяне вельмі сучасны. У кожнай песні акрамя таго, што ёсць сэрца дзядзькі Рыгора, ёсць сэрца маё і кожнага музыкі”, - казаў Зміцер Вайцюшкевіч.
На канцэрце прагучаць песні на словы народнага паэта, а таксама іншыя вядомыя творы Змітра Вайцюшкевіча.