Выставки

Паралельныя ўяўленні (0+)

20 февраля 2020 - 19 марта 2020

Галерея «Ў»

Минск, ул. Октябрьская, 19

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: от 3 руб.

 

Паралельныя ўяўленні (0+)

Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" сумесна з Амбасадай Літоўскай рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь прадстаўляе “Паралельныя ўяўленні” – першую ў Беларусі маштабную выставу літоўскага мастака Альгіса Грышкявічуса, якая ўключае старэйшыя і навейшыя фатаграфічныя цыклы, вычарпальную калекцыю жывапісу i скульптурных аб’ектаў.

Рэдкая і ўнікальная магчымасць для гледача стварыць для сябе падрабязную карту творчых пошукаў гэтага ўніверсальнага мастака. Альгіс у сваёй творчасці аб’яднаў розныя напрамкі мастацтва: жывапіс, скульптуру, фатаграфію, тэатр, інсталяцыю і перформанс. Гэта рэдкі выпадак у гісторыі літоўскага мастацтва апошніх дзесяцігоддзяў. Ён выяўляе сувязі, смела замяняе выдатна засвоеную фактуру мазка на гладкую паверхню фотапаперы.

У створаных больш за дзесяць год таму першых цыклах фатаграфічных кампазіцый Альгіс Грышкявічус майстэрскі выкарыстаў летнія пленэрныя навыкі. Ён проста трансфармаваў іх у пастановачныя фігуратыўныя фатаграфічныя карціны.

Сюрэалістычныя, таямнічыя, рытуальныя „оргіі“ аголеных фігур на фоне прыроднага пейзажу выглядалі выклікам у кантэксце літоўскай фатаграфіі. Паколькі сам аўтар любіць казаць, што ён не фатограф, а проста з дапамогай фотаапарата стварае карціны, фатографы не мелі б як яму пярэчыць ці зайздросціць. Бо Альгіс Грышкявічус фатаграфуе не агульную для нас усіх рэчаіснасць, а свае сны і ўяўленні.

Альгіс Грышкявічус нарадзіўся ў 1954 годзе ў Вільнюсе. З 1976 па 1980 год працаваў у Тэатры оперы і балета памочнікам мастака. У 1980 – 1985 вучыўся ў Віленскім інстытуце мастацтваў (цяпер Акадэмія). З 1980 па 1990 год Альгіс Грышкявічус працаваў старэйшым мастаком-дэкаратарам Дзяржаўнага тэатра моладзі.

З 1990 года – вольны мастак. Правёў 73 персанальныя выставы і ўдзельнічаў у больш чым 100 групавых выставах у Літве, Латвіі, Лаосе, Тунісе, Нідэрландах, Германіі, Велікабрытаніі, Францыі, Ірландыі, Польшчы, Расіі, Партугаліі, Швецыі, ЗША, Харватыі, Аўстрыі, Кітаі, Бельгіі, Італіі, В’етнаме, Іспаніі, Славакіі, Чэхіі, Даніі, Балгарыі, Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, Канадзе.

Выстава працуе: з 12:00 да 21:00.