Параходзік сучаснасці
29 мая 2013
Уваход: вольны.
Выніковая вечарына навучэнцаў Школы маладога пісьменніка, якая працавала цягам года пры ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, пройдзе 29 траўня ў галерэі “Ў” (Незалежнасці, 37А). Пачатак у 18.30. Уваход вольны.
Маладыя аўтары — прадставяць адно аднога і пачытаюць свае тэксты.
Бяруць удзел: Раман Абрамчук, Павел Анціпаў, Марына Варабей, Андрэй Вылінскі, Наста Грышчук, Кірыл Дубоўскі, Павел Капанскі, Андрэй Касцюкевіч, Марыя Лапо, Дар’я Латышава, Ганна Міхальчук, Антон Рудак, Аня Рудак, Кірыл Стаселька, Воля Чайкоўская, Наталля Ярмольчык, Юля Цімафеева, Дар'я Вашкевіч, Наста Манцэвіч, Яна Бандарчык.