Другое

Придите разобраться в секретах поэмы Адама Мицкевича «Пан Тадэвуш» (12+)

25 февраля

Музей истории белорусской литературы

Минск, ул. М.Богдановича, 13

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: полный – 3 руб; льготный – 1,5 руб.

 

0
Придите разобраться в секретах поэмы Адама Мицкевича «Пан Тадэвуш» (12+)

Шляхецкая гісторыя з 1811 і 1812 гадоў у 12 кнігах вершам – такі падзагаловак даў Адам Міцкевіч сваёй паэме “Пан Тадэвуш”. 190-годдзю з пачатку стварэння гэтай рамантычнай эпапеі прысвечаная наша літаратурна-мастацкая выстава “Зямля навагрудская, краю мой родны…”, што завершыць сваю працу 28 лютага.

А 25 лютага запрашаем вас разабрацца разам з даследчыкам Змітром Юркевічам у таямніцах шляхецкай гісторыі.

  • Што і хто натхніў Міцкевіча засесці за пісьмовы стол і ўзброіцца пяром і чарнілам у Парыжы ў 1832 годзе?
  • Як спрычыніўся да паэмы Тадэвуш Рэйтан, згаданы на першых яе старонках?
  • Хто быў прататыпам Зосі і Яцака Сапліцы?
  • Як продкі самога Міцкевіча звязаныя з гісторыяй апошняга шляхецкага наезда, апісанага ў паэме?

Будзем разам блукаць па радках і строфах паэмы, па лабірынтах радаводаў і шляхецкіх баек ды легендаў.