Кино

Пакуль ногі носяць

20 марта 2014

Imaguru

Минск, ул. Фабрициуса, 4

Даведкi: тут.

Квiткi: 40 000 руб., 35 000 - студэнтам.

Пакуль ногі носяць

Дарагі сябра! Запрашаем цябе на беларускі кінапаказ фільма «Пакуль ногі носяць» (The Bucket List). Паказ адбудзецца 20 сакавіка (чацьвер), у бізнэс-цэнтры IMAGURU.

УВАГА! На гэтым паказе будзе унікальная магчымасць: пакаштаваць найдаражэйшую каву ў свеце «Копі Лювак» і знакаміты н’юёркскі кава-брэнд «chock full o’nuts».

Бяз жартаў! Яшчэ ніколі ў Менску такога не было! Мы замарочыліся і здабылі гэтыя супер-гатункі. Чаму? Бо яны прысутнічаюць і ў фільме, а мы хочам каб вы больш пагрузіліся ў атмасферу гэтай гісторыі.

Пра што ж фільм?
Гэта гісторыя сустрэчы двух людзей: мільярдэра Эдварда Коўла (Джэк Нікалсан) і аўтамеханіка Картэра Чэмбэрса (Морган Фрыман). Два безнадзейных хворых вырашаюць паспрабаваць усё, чаго калісьці хацелася ў жыцці, і выпраўляюцца ў поўнае прыгодаў падарожжа. Ці знойдуць яны радасць?

Гэтая стужка — бэнэфіс дзвюх зорак амерыканскага кіно: Джэка Нікалсана і Моргана Фрымана. Але, акрамя цудоўнай акцёрскай гульні, фільм адметны развагамі на глыбокія філасоўскія пытанні веры, шчасця, сапраўдных жыццёвых каштоўнасцяў.

Рэжысёр: Роб Райнэр
У галоўных ролях суперзоркі: Джэк Нікалсан і Морган Фрыман.
На беларускую мову агучвалі: Павал Харланчук, Алесь Малчанаў, Руся.

Кошт квіткоў: 40 тысячаў дарослым, 35 тысячаў студэнтам. Месца правядзення: Фабрыцыюса, 4, бізнэс-цэнтр «Імагуру». 20 сакавіка, чацьвер, 19:00.
Перад, падчас і пасля паказу будзе магчымасць пачаставацца выкшталцонымі напоямі: найдаражэйшым у свеце гатункам кавы Копі Лювак і кавай знакамітага н’ю ёркскага брэнда «chock full o’nuts».

Мы абвяшчаем конкурс!Адчуй сябе Морганам Фрыманам ці Джэкам Нікалсанам! Складзі сьпіс дзесяці найважнейшых рэчаў, якія варта зрабіць «пакуль ногі носяць» і атрымай прыз!Лепшыя аўтары будуць адзначаны падарункамі наўпроста падчас імпрэзы, а пераможца атрымае два бясплатных квітка: на гэты і наступны кінапаказ, а таксама — выкшталцонага гатунку каву!Умовы:
1. Складзі свой спіс і дашлі яго на kinakong.by@gmail.com ці асабістым паведамленнем Рухавіку (https://vk.com/ruhavik).
2. Падпішыся на Кінаконг. Лайкні і рэпостні гэты допіс.
3. Чакай вынікаў.
4. Не забудзься прыйсці на паказ 20 сакавіка.
5. PROFIT!!!