Погуляйте за городом и загляните на ярмарку (0+)
17 октября 2020
Пакровы, якія святкуюцца амаль у самой сярэдзіне восені, падзяляюць год на дзве паловы. Пасля Пакравоў уся праца пераходзіць з вуліцы у памяшканне. Гэта быў апошні, дзень калі была магчымасць пасватацца, а пасля Пакравоў пачыналася пара вяселляў. Такім чынам, свята спалучала ў сабе рэлігійны і побытавы сэнс. Традыцыйна ладзілі кірмаш, прымеркаваны да гэтага свята.
У нашым музее кожны зможа далучыцца да традыцыйнага святкавання Пакравоў (17 кастрычніка з 14:00 да 15:30), да розных забаў і гульняў, танцаў, даведацца пра шмат чаго цікавага і добра правесці час! У праграме мерапрыемства:
- кірмаш ад народных майстроў;
- гульнявая пляцоўка;
- абрад «Сватанне»;
- абрад «Выправаджэнне ў войска»;
- выступленне фальклорнага калектыва;
- беларускія танцы і гульні.
За дадатковую плату можна: набыць сувеніры ад народных майстроў, наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Як нас знайсці? Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг.Азярцо. Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунку: Мiнск –Дубянцы, Чыкі, 170 Э; маршрутка №1277.