17 і 18 снежня 2016 ў кінатэатры «Перамога» адбудуцца паказы гэтай сямейнай стужкі.
Фільм будзе цікавы ўсім дзецям ад 6 год. Мінулыя прагляды (19-20 лістапада) прайшлі з поўным аншлагам, білеты былі раскуплены за некалькі дзён і сотні людзей не здолелі трапіць на гэтае кіно. Менавіта таму ладзяцца дадатковыя прагляды.
«Падынгтан» распавядае пра прыгоды абаяльнага мядзведзіка ў Ангельшчыне. Брытанія знакаміта двума мядзведзямі: Віні-Пыхам і Падынгтанам. І калі першы шырока вядомы ў Беларусі, то Падынгтану яшчэ трэба заваяваць любоў маленькіх гледачоў. І ў еруанскага мядзведзя з манерамі ангельскага джэнтльмена гэта пэўна атрымаецца!
Фільм 2014 года прасякнуты дабрынёй і непаўторным ангельскім гумарам. Ён абавязкова спадабаецца як дзецям, так і іх бацькам. Дарэчы, ролю галоўнага злачынцы выканала Ніколь Кідман.
На беларускую мову фільм агучаны вядомымі беларускімі акцёрамі: Паўлам Харланчуком, Алесем Малчанавым, Уладзімерам Глотавым, Святланай Цімохінай.
Сеансы: 17 снежня (субота) а 17:00 і 19:00, 18 снежня (нядзеля) а 17:00 і 19:00.
Фото: kinominska.by.