Выставки

Пад знакам Меноры

9 августа 2013 - 1 сентября 2013

Даведкi: тут.

Квiткi: 15 000 руб.

Пад знакам Меноры

9 жніўня 2013 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава “Пад знакам Меноры. З гісторыі яўрэйства на Беларусі”, прысвечаная 90-гадоваму юбілею дзеючага Прэзідэнта Дзяржавы Ізраіль Шымона Переса і 100-годдзю з дня нараджэння былога Прэм’ер-міністра Ізраіля Менахема Бегіна.

Менавіта беларуская зямля стала месцам, где нарадзіліся гэтыя вядомыя ізраільскія дзяржаўныя дзеячы. Фотаматэрыялы, якія спецыяльна былі прывезеныя з Ізраіля, пазнаёмяць наведвальнікаў з біяграфіямі Шымона Переса і Менахема Бегіна.

Арыгінальныя рэчы яўрэйскага быта, рытуальныя прадметы з калекцый Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь і Музея гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі дапамогуць адчуць атмасферу яўрэйскага мястэчка першай трэці ХХ стагоддзя, распавядуць пра заняткі, культуру і вераванні яўрэяў на Беларусі.

Выстава створана пры падтрымцы Пасольства Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь і Музея гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі.