Фільм дэманструецца на мове арыгiнала з беларускiмi субтытрамi.
Агнэс кідае Атлі, і ня хоча, каб ён больш бачыўся з іх дачкой Аса. Атлі пераязджае да бацькоў, якія ўцягнутыя ў жорсткую барацьбу з суседзямі з-за дрэва, якое кідае цень на суседскі ўчастак. Пакуль Атлі змагаецца за права бачыць сваю дачку, спрэчка з суседзямі ўзмацняецца – маёмасць пашкоджаная, хатнія жывёлы таямніча знікаюць, усталёўваюцца камеры відэаназірання, і ходзіць чутка, што сусед быў заўважаны з бензапілой. Тое, што пачынаецца як звычайныя непаразуменні паміж суседзямі ў прыгарадзе, абсалютна нечакана выходзіць з-пад кантролю і пераўтвараецца ў сапраўдную вайну…