MAKEOUT запрашае на прагляд і абмеркаванне дакументальнага фільма «Па-за грудзьмі» бразільскага рэжысёра Адрыяну Суарэса (Adriano Soares), больш вядомага як Біг (Big).
Мастэктамія, транссэксуальнасць, дамаганні, гвалт супраць жанчын, аборты, фемінізм. Гэтыя сучасныя пытанні падымаюцца ў фільме «Па-за грудзьмі». Горад Саўвадор быў абраны як месца дзеяння фільма праз блізказць рэжысёра з гісторыямі персанажаў і ўласна горадам.
У дакументальнай стужцы прадстаўленыя розныя погляды на тое, што хаваецца па-за грудзьмі. Грудзі ўвасабляюць мацярынства, сэксізм, эратызм і дыскрымінацыю. Іхнія значэнні складаюць частку сацыяльнага канструкта, які ідзе нашмат далей, па-за рэпрэзентацыю жаночага гендэра. Праз гэтае мноства значэнняў рэжысёр Біг некалькі разоў перапісваў сцэнар фільма. «Гэта быў няспынны стваральны працэс», – тлумачыць ён.
Мова фільму: партугальская
Субтытры: беларуская мова
Увага: неабходная рэгістрацыя.
Хочуць стварыць бяспечную прастору, якая будзе камфортнай для ўсіх, таму рэгістрацыя – гэта крок насустрач павазе адно да аднаго.
Для рэгістрацыі адпраўце сваё імя, тэлефон для сувязі і колькасць чалавек на cinema@makeout.by і ўважліва чытайце зваротны ліст. Месца прагляду фільма паведамім у лісце. Колькасць месцаў абмежаваная. Ліст з пацверджаннем можа трапіць у «спам» !