Кино

Паўночнае ззянне (6+)

10 - 17 мая 2019

Мир

Минск, ул. Козлова, 4А

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: от 6 руб.

 

Паўночнае ззянне (6+)

5-ы фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне» пройдзе ў Мінску з 10 па 17 траўня ў кінатэатры «МІР». У праграму ўваходзяць 18 гульнявых і дакументальных фільмаў, рэтраспектыва, дзіцячая праграма «Ззя-kids», а таксама 7 мерапрыемстваў індустрыйнай платформы. Фестываль сёлета наведаюць 7 замежных гасцей. Традыцыйна «Паўночнае ззянне» прадстаўляе фільмы з Швецыі, Нарвегіі, Даніі, Фінляндыі, Ісландыі, Эстоніі, Літвы, Латвіі. Сёлета ўпершыню пакажам стужку з Грэнландыі. Таму, звярніце ўвагу на грэнландскі фільм «Аноры», які прадставіць галоўная актрыса і спявачка Нукака Костар-Вальдаў. Усе фільмы праграмы «Паўночнага ззяння» – беларускія прэм’еры. Але сусветныя прэм’еры гэтых фільмаў адбыліся на розных буйных кінафестывалях па ўсім свеце.

● Так, прэм’еры фінскага дакументальнага фільма «Незвычайнае жыццё дзяўчыны па імені Ві» і дацкага фільма «Вакацыі» адбыліся на кінафестывалі Sundance у Амерыцы.

● Ісландскі фільм «Жанчына абвяшчае вайну» рэжысёра Бенедыкта Эрлінгсана, знаёмага гледачам «Паўночнага ззяння» па фільме «Усім відовішчам відовішча», быў узнагароджаны галоўным прызам у праграме «Тыдня крытыкі» ў Канах 2018.

● А літоўскі фільм пра небезвыходнасць псіхалагічных хвароб – «Перажыць лета» ўпершыню быў паказаны на кінафестывалі ў Таронта.

● Адмысловы паказ дакументальнага фільма беларускага рэжысёра Аляксандра Міхалковіча «Мая бабуля з Марса», які спрадзюсавала дырэктарка «Паўночнага ззяння» Воля Чайкоўская і сусветная прэм’ера якога адбылася на кінафестывалі ў Іглаве (Чэхія), таксама адбудзецца ў межах Ззяння.

● Прэм’ера шведскага дакументальнага фільма «Добры тыдзень для дэмакратыі» распавядае пра тое, што пакуль у Беларусі не бачыцца магчымым – свабодны фармат дыскусіі і абмеркавання паміж рознымі палітычнымі сіламі, медыя і лідарамі меркаванняў у межах фестывалю на шведскім востраве. Прэм’ера адбылася на кінафестывалі ў Гётэборгу.

● А эстонскі гульнявы фільм «Бяры ці бяжы» , высунуты ад Эстоніі змагацца за Оскар, распавядае пра бацькоўскі інстынкт маладога таты і цалкам разбурае стэрэатыпы пра маскуліннасць.

Літоўская і нарвежская анімацыя з беларускай агучкай у межах новай дзіцячай праграмы «Ззя-kids” – стане добрым сюрпрызам для дзіцячага і сямейнага прагляду, а таксама прыкметай росту кінафестывалю. 11 траўня адбудзецца паказ мультфільма «Якаб, Мімі і сабакі, якія размаўляюць» легенды латвійскай анімацыі Эдмундса Янсанса, які распавядае пра прыгоды хлопчыка ў самым аўтэнтычным раёне Рыгі. А 12 траўня адбудзецца паказ нарвежскага мультфільма «Вясёлая ферма» пра карову, якая марыла стаць зоркай-спявачкай. Як бачыце – усё сапраўды магчыма! У праграме «Паўночнага ззяння» вялікая ўвага надаецца важным і актуальным тэмам для сусветнай і беларускай грамадскасці. Так, летась у межах «Паўночнага ззяння» адбылася вялікая дыскусія на тэму жаночай сэксуальнасці і прыняцця свайго цела з нагоды дацкай дакументальнай стужкі «Венера, давайце пагаворым пра сэкс». У гэтым годзе мы запрашаем вас на стужку «Вакацыі», пасля якой адбудзецца адкрытая размова на тэму сузалежных адносінаў, гвалту і таго, як не патрапіць у сітуацыю, пра якую ідзе гаворка ў фільме. У дыскусіі возьмуць удзел эксперты і эксперткі, а таксама рэжысёрка фільма Ізабэлла Эклёф, якая можа быць вам вядомая, як сусцэнарыстка шведскага фільма Border рэжысёра Алі Абасі, які атрымаў галоўную ўзнагароду ў Канах у конкурсе «Асаблівы погляд».
 

5/10/2019

19.00 Аноры / Anori
21.30 Незвычайнае жыццё дзяўчыны па імені Ві / The magic life of V

5/11/2019

15.00 Якаб, Мімі і сабакі, якія размаўляюць / Jekabs, Mimmi un runajosie suni
19.00 Бяры ці бяжы / Võta või jäta
21.45 Рэфармістка / Reformisten – den kvindelige imam

5/12/2019

15.00 Вясёлая ферма / Kutoppen
19.00 Жанчына абвяшчае вайну / Kona fer í stríð
21.30 Куды вяртаецца чалавек / Hvor man vender tilbake 

5/13/2019

19.00 Вакацыі / Holiday
21.45 Маленькая Масква / Little Moscow

5/14/2019

19.00 Animus Animalis (Гісторыя пра людзей, жывёл і рэчы) / Animus Animalis (istorija apie žmones, žvėris ir daiktus)
21.30 X І Y / X&Y

5/15/2019

19.00 Добры тыдзень для дэмакратыі / En bra vecka för demokratin
21.30 Радэа / Rodeo

5/16/2019

19.00 Перажыць лета / Summer Survivors
21.30 Новы чалавек / Homo Novus 

5/17/2019

19.00 Мая бабуля з Марса / Моя бабушка с Марса
21.45 Аўрора / Aurora