Па і супраць плыні (18+)
7 - 30 сентября 2017
Справки: +375 17 288 24 68
Вход: 5 руб.
7 верасня 2017 г. у 19.00 у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адбудзецца адкрыццё выстаўкі сучаснай нямецкай фатаграфіі “ПА І СУПРАЦЬ ПЛЫНІ. СУЧАСНЫЯ ФОТАІНТЭРВЕНЦЫІ: №1 Вікторыя Біншток, №2 Міхаэль Шэфер”.
Выстаўка праходзіць у межах «Месяца фатаграфіі ў Мінску 2017».
Выстаўка фатаграфій Вікторыі Біншток і Міхаэля Шэфера належыць да серыі «па і супраць плыні. сучасныя фотаінтэрвенцыі». У ёй прадстаўлены фотамастакі з Германіі, якія распрацавалі новую вобразную мову ў мастацтве фатаграфіі. Наколькі б рознымі ні былі ўкладзеныя мастакамі сэнсы, іх творчы падыход аб‘ядноўвае актыўнае ўмяшальніцтва ў матэрыял сваіх кадраў. Такім чынам, адкрытым застаецца пытанне, наколькі дакументальнымі альбо рэалістычнымі застаюцца іх працы і дзе гэтыя межы пашыраюцца да фікцыі, выдумкі.
Экспазіцыя Вікторыі Біншток (нар. у 1972 г. у Маскве, жыве ў Берліне)
і Міхаэля Шэфера (нар. у 1964 г. у Зігмарынгене, жыве ў Берліне) будзе дэманстравацца ў Мінску на працягу верасня. У яе ўвайшлі працы, якія паказваюць, як фотамастакі выхопліваюць кадры са сродкаў масавай інфармацыі і даследуюць іх функцыю. Наколькі аўтаномнымі могуць быць вобразы ў свеце, які ўсё больш і больш структураваны праз алгарытмы
і сеткавыя ўзаемасувязі? Такі падыход звязвае Біншток і Шэфера
з традыцыйнай мастацкай цікавасцю да СМІ, якая пачынаючы з 1970-х прымушала мастакоў пераадольваць межы дакументальнага.
Канцэпцыя выстаўкі і выбар фатаграфій: Флорыян Эбнер, Крысцін Мюлер.
На адкрыцці выстаўкі будуць асабіста прысутнічаць Вікторыя Біншток
і Міхаэль Шэфер. Наведвальнікам будуць прапанаваныя экскурсія і размова
з фотамастакамі.
У межах мерапрыемстваў, прысвечаных выстаўцы, таксама адбудзецца майстар-клас для фатографаў, на якім Вікторыя і Міхаэль разам з беларускімі ўдзельнікамі разгледзяць розныя аспекты мастацкай апрапрыяцыі (Appropriation Art).