Вусная гісторыя і гістарычная памяць
15 декабря 2014
Даведкі: тут.
Уваход: бясплатна, але трэба зарэгістравацца.
Арганізатары запрашаюць да размовы пра праблемныя моманты вуснай гісторыі й гістарычнай памяці беларусаў. Падчас мерапрыемства дасьледчыкі й экспэрты праекта раскажуць пра вынікі працы архіву за 2014 г. і будучыя пляны, пазнаёмяць з практычнымі прадуктамі сваёй дзейнасьці. Сярод узьнятых тэмаў будуць: асэнсаваньне падзеяў 1939 года, Чарнобылю, голаду, яўрэйскага жыцьця па ўспамінах жыхароў Беларусі, выкарыстаньне вуснай гісторыі ў нефармальнай адукацыі й вывучэньні гісторыі сям’і. Кожны ўдзельнік мерапрыемства зможа ўнесьці свае прапановы ці выказаць заўвагі для паляпшэньня й пашырэньня накірункаў будучай дзейнасьці архіву.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя.
Каб прыняць удзел, неабходна даслаць заяўку з пазначэньнем кантактнай інфармацыі на эл. адрас: info@nashapamiac.org.
Пра месца правядзення будзе паведамлена пазьней. Арганізатары аплочваюць праезд (па наяўных квітках) і пры неабходнасьці пражываньне (у такім выпадку просьба падаваць заяўку да 12 сьнежня).
Апошні тэрмін падачы заявак: 15 сьнежня 2014 г.
З дадатковымі пытаньнямі зьвяртайцеся праз тэл. + 375 29 358 31 84 (Павал)
Паводле www.nashapamiac.org
Фота: riowang.blogspot.com