Выставки

Оpen youth

12 - 23 июля 2017

Дворец искусств

Минск, ул. Козлова, 3

Справки: тут.

Вход: 5 руб.

Оpen youth

12 ліпеня 2017 года а 17-ай гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё рэспубліканскай моладзевай выставы “Оpen youth”, на якой будуць экспанавацца творы сябраў моладзевай секцыі Беларускага саюза мастакоў, а таксама запрошаных маладых мастакоў ва ўзросце да 35 гадоў.

Канцэпцыя выставы ўтрымліваецца ў яе назве. У перакладзе “Оpen youth” азначае “Адкрытая маладосць”. Так, менавіта адкрытая, на паказ!

Усе ўдзельнікі выставы – маладыя таленавітыя сябры саюза мастакоў, а таксама маладыя прафесійныя аўтары, гатовыя паказаць гледачу сваё нутро, сваю душу, выставіць самае блізкае сэрцу – свае шчырыя пачуцці. Яны не будуць абмежаваныя формай, тэматыкай альбо матэрыялам. Застанецца толькі свабодны выкід прыхаваных у звычайным жыцці эмоцый, думак, ідэй і пошукаў.

Давайце прыгадаем, калі каханне бегла мурашамі па спіне, калі пратэст і бунт біўся ў жылах гарачай крывёю, калі пачуццё ўласнага шляху засцілала вочы сваёй яскравасцю… У маладосці! Тады напраўду не трэба было скругляць вуглы і шукаць кампрамісы. Любыя скругленні і мягкасці выклікалі ваніты сваёй няшчырасцю, двудушнасцю. Кожны з нас некалі абяцаў сабе – “я застануся каменем у сваім пастулатах”!

Жыццё цячэ непрадказальна, няпроста… Скругленні і змягчэнні сталі штодзённым пастулатам – без іх нікуды. Эмоцыі схаваліся за патрабаваннямі сітуацыі, грамадства, месца, выхавання. Уласныя эмоцыі часта пачынаюць ахвяравацца дзеля каханых і сяброў. Замест бунтарства і бяссонных начэй прыходзіць светлае адчуванне цеплыні агменю сямейных каштоўнасцяў, адказнасці і планаў на будучыню.

Кожны этап містычна непаўторны і натхняльны, але “Оpen youth” пра той самы нястрыманы, вектарна дзёрзкі, балюча аголены нерв пад крыламі рамантыкі.

Выстава “Оpen youth” для кожнага гледача будзе кранальнай. Для тых, хто сам нястомна шукае сябе і сваю душу сярод буйства штодзённасці, і для тых, хто забыўся ў прадказальнам супакоі, і для тых, хто завіс паміж, як маятнік.

Прыйдзіце на “Оpen youth”, каб паставіць дыягназ сваёй душы: ці можа і яна агаліцца для абмену энергетычнымі плынямі з мастацтвам?!

Тэрмін правядзення выставы: з 12 па 23 ліпеня 2017 года, штодзень з 11.00 да 19.00, апрача панядзелка.