Концерты

Океан Ельзи

10 декабря 2016

Минск-Арена

Минск, пр-т Победителей, 111

Справки: тут.

Вход: 58 – 125 руб.

.

Океан Ельзи

У Мінск, пасля двухгадовага перапынку, з вялікім канцэртам зноў едуць рокеры «Океан Ельзи».

10 снежня Мінск-Арэна стане адной з кропак на карце сусветнага тура гурта, які расцягнецца амаль на два гады. «Сусветны тур ОЕ. 2016–2017» пачнецца гэтай вясной на радзіме калектыву і пройдзе па краінах Еўропы, Паўночнай Амерыкі і Бліжняга Усходу. У Беларусі канцэрты ОЕ нязменна збіраюць супер-аншлагі.

Музыкі пакуль не агучваюць падрабязнасці падрыхтоўкі да тура, але па словах лідэра калектыву Святаслава Вакарчука, гледачы змогуць пачуць як лепшыя хіты ОЕ, так і песні з новага альбома, які вось-вось ўбачыць свет.

Энергетыка – на піку эмоцый, харызма – у чыстым выглядзе, шчырасць – ад першай да апошняй ноты! Не прапусціце шанец набыць лепшыя квіткі!

Фото: velvet.by