Концерты

Один в каное (12+)

7 декабря 2018

Брюгге

Минск, Партизанский пр-т, 6а

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: от 25 руб.

Один в каное (12+)

7 снежня гурт «Один в каное» (Украіна) заспяваюць у Мінску (клуб «Бруге»).

Небанальныя тэксты, глыбокае гучанне, асцярожны падыход да кожнага гуку ствараюць вобраз сучаснай украінскай музыкі. Такі, які яго адчуваюць музыкі і прыхільнікі творчасці «Один в каное».

За восем гадоў існавання калектыў знайшоў свайго слухача ня толькі ў Украіне, але і за яе межамі: адыграў у большасці буйных гарадоў Украіны, пабываў з сольнымі канцэртамі ў Вялікабрытаніі, Францыі, Польшчы, Нідэрландах, Бельгіі і іншых краінах. З'яўляецца актыўным удзельнікам найбуйнейшых украінскіх фестываляў.

У 2016-м «Один в каное» выпусцілі дэбютны аднайменны альбом, у які ўвайшло 25 кампазіцый. Увесну гэтага года гурт прэзентаваў свой новы альбом. Цяпер гурт працуе над выхадам альбома. Новыя песні, як і любімыя кампазіцыі з папярэдняй пласцінкі, загучаць на сольным канцэрце гэтай зімой у Мінску.