Выставки

Няўстойлівы

21 августа 2014 - 20 сентября 2014

Центр современных искусств

Минск, пр-т Независимости, 47

Справки: тут.

Вход: бесплатный.

Няўстойлівы

21 жніўня а 18й гадзіне ў Цэнтры Cучасных Мастацтваў (вул. Някрасава, 3) адкрыецца выстаўка «Няўстойлівы» італьянскага мастака Джузэпэ Аціні.

Джузэпэ Аціні стварае свае працы на аснове прынцыпаў кітайскага жывапісу. Адзін з даследчыкаў яго творчасці Інь Жун назваў яго паслядоўнікам выбітных дасягненняў жывапіснага стылю Шаньшуй хуа (гор і вод), падкрэсліваючы, што ў сваіх карцінах мастак захапіў абодва ўнутраных аспекта культуры камянёў: матэрыяльнасць і дух аб'екта. Джузэпэ Аціні здолеў перадаць пачуццё сталасці і ў той жа час дынамічны стан і зменлівасць каменя і воднага струменя. Ён выходзіць за рамкі фізічнага аб'екта ў тэкстуры, у перфарацыі, такім чынам, перадае яго шматзначнасць і адухоўленасць.

«Няўстойлівы» – новая выстаўка італьянскага мастака, дзе аб'ектам даследавання становяцца не персанажы або прастора вакол іх, а час як філасофская катэгорыя. Сюжэты набываюць пазачасавае гучанне. Шматслойныя вобразныя эфекты дасягаюцца складанай жывапіснай пластыкай – скупой і аскетычнай у сілуэтна-лінейнай кампазіцыі, насычанай у няўлоўных адценнях чорна і белага колераў.

У работах Джузэпэ Аціні канкрэтны сюжэт узнімаецца да ўсведамлення ўсеагульнасці быцця. Гэта ўражанне дасягаецца злучэннем выяўленчай канкрэтнасці матыву і нагружанай формы. Аўтар фрагментуе малюнак, «уразаючы» яго ў прастору навакольнага рэальнага свету і ў той жа час «замыкаючы» у «камерны» памер твора.

Менавіта «камерны» памер выразна падкрэслівае сэнсавую насычанасць работ Джузэпэ Аціні. У такім памеры аўтар стварае вобраз, які адрозніваецца драматычнай напружанасцю, гарачай напоўненасцю пачуццяў, самапаглыбленасцю, музычнасцю або шматзначнай маўклівасцю. У яго стварэнні ўдзельнічаюць дэфармацыя аб'ёму, што нараджае актыўнае жыццё святлоценявых блікаў, экспрэсіўны характар фактуры, дыспрапарцыянальныя зрухі прадметаў. Усё гэта выдае імкненне мастака спазнаць і выявіць схаваны духоўны сэнс паказанага ім дзеяння.

 Выстава будзе працаваць да 20 верасня 2014 года.

Цэнтр Сучасных Мастацтваў, Мінск, вул. Някрасава, 3
Час працы: 11.00 - 17.30
Выхадныя: субота, нядзеля
Тэл. +375 17 262 62 15, +375 17 399 09 77 
Уваход вольны