Опера з гішпанскім тэнарам, мюзіклы і сімфа-джаз у Купалаўскім (6+)
30 декабря 2019
У юбілейным 100-м сезоне ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы пад самы Новы год упершыню адбудзецца два грандыёзных канцэрта з удзелам оперных зорак і сімфанічнага аркестра. 30 і 31 снежня ў вас будзе магчымасць правесці незабыўныя перадсвяточны вечары ў Галоўнай залі першага драматычнага тэатра Беларусі ў суправаджэнні чароўнай музыкі.
Сумесны праект Купалаўскага тэатра і MuzzicDom абяцае наведвальнікам яскравыя ўражанні і эмоцыі, што будзе асабліва прыемна ўсім напярэдадні Новага года. Гэта не звычайны канцэрт – гэта сапраўдны навагодні музычны спектакль. Французская і італьянская опера, музыка з мюзіклаў Бернстайна, арыі з іспанскіх сарсуэл, музыка кіно і нават сімфа-джаз. Галоўныя дзеючыя асобы навагодніх імпрэз – харызматычны іспанскі тэнар Хесус Альварэс, чароўнае беларускае сапрана Маргарыта Ляўчук, выбітны саксафаніст Віталь Ямуцееў і сімфанічны аркестр MuzzicDom Orchestra на чале з імпазантным дырыжорам Андрэем Галанавым. Не абыйдзецца свята і без любімых купалаўцаў. Рэжысёр імпрэз — Дзмітрый Цішко.
Святочную атмасферу дапоўняць прыгожыя дамы і галантныя кавалеры ў вечаровых строях, густоўныя закускі і напоі, сюрпрызы і падарункі ад арганізатараў.
Канцэрты адбудуцца 30 снежня а 19.00 і 31 снежня а 18.00, 2 аддзяленні па 50 хвілін з антрактам у 30 хвілін. Квіткі можна набыць у касах тэатра і на сайце kupalauski.by. Кошт квіткоў – ад 40 да 130 рублёў.
Для кампаній ад 10 чалавек уключна дзейнічае зніжка 10%!