Вечеринки

Ноч музеяў: месны склон

16 мая 2015

Музей Петруся Бровки

Минск, ул. К.Маркса, 30

Справки: тут.

Вход: до 18:00 бесплатно, после – 30 000 руб.

Ноч музеяў: месны склон

16 мая 2015 года а 17-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі адчыняе дзверы для ўсіх жадаючых далучыцца да штогадовай міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”.

Горад – дзіўны кангламерат, які развіваецца па ўласных законах. Чалавек з’яўляецца часткай гарадской прасторы і культуры, але існуе адваротная сувязь, калі горад стварае чалавека.

У гэтым годзе музей вырашыў зрабіць зрэз сучаснай гарадской культуры Мінска і запрасіць творцаў са сваімі праектамі. Мы падрыхтавалі праграму пад сімвалічнай назвай “Месны склон”, у межах якой будзе прадстаўлена адна з найцікавейшых частак культуры нашага горада.

Тут будзе і самая прэстыжная беларуская прэмія ў галіне прозы, і адкрыццё выставы сучаснай фатаграфіі, і цікавая лекцыя пра тое, як зрабіць сапраўды інтрыгуючы партрэт, рокэнрольная рэтраспектыва ад прафесійных музыкантаў і імправізацыі ад таленавітых вулічных музыкаў нашага горада, анімацыйная праграма кароткаметражных фільмаў ад міжнароднага кінафестываля.

Літаратура, музыка, кіно і фотамастацтва – толькі самае лепшае для Вас.

ПРАГРАМА

17.00 – 18.00 “Чытаем сваё. Класіка. Вечар з Ежы Гедройцам”

18.00 – 18.30 Адкрыццё фотавыставы Аляксандры Салдатавай “Двайное праламленне”

18.00 – 20.00 Музычныя этнічныя імправізацыі ад гурта КAM FOLL' RAM

18.30 – 19.30 Лекцыя Івана Бесера “Сапраўдныя партрэты – забі ў сабе фатографа”

19.00 – 23.00 Беларускія настольныя гульні Non-Stop

17.00 – 24.00 Мабільны інтэрактыўны квэст па музеі — ДАБРОўкі. 

20.00 – 21.30 Раман Абрамчук і анты-кавербэнд “Гарадскі вал” пры падтрымцы Цімура Рэйзіса (“П-ц-ц-П”) з новай праграмай “Элвіс Ідзе Па Праспекце” на вершы Антона Рудака

22.00 – 00.00 Конкурсная анімацыйная праграма ад кінафестываля CINEMA PERPETUUM MOBILE

На працягу ўсяго вечара Вас чакаюць займальны квэст па музеі, дзіцячая інтэрактыўная пляцоўка, сюрпрызы. І толькі ў гэтую ноч Вы зможаце ўбачыць унікальныя музейныя экспанаты з фондаў музея.

Фота: news.o.pl