Кажаны запрашаюць на свята ў дворык IBB з 19 да 22 гадзінаў. Цягам вечара ты даведаешся:
- хто такія кажаны і якія віды жывуць у Беларусі?
- што пагражае нашым кажанчыкам?
- што рабіць, калі кажан раптам стаў тваім суседам?
- як быць, калі кажан заляцеў у госці?
- як наўмысна зрабіць кажанчыкам домік?
- ..і шмат іншага.
У праграме:
19:00 – 20:30 — Дзеткі і дарослыя змогуць зрабіць свайго кажана на творчых майстар-класах і забраць дадому як сувенір, зрабіць класныя здымкі ў фотазоне, паглядзець выставу “Дзівосныя рукакрылыя”, паўдзельнічаць у гульнях і віктарынах з прызамі, упрыгожыць сябе аквагрымам. Для дзетак будзе працаваць аніматар.
20:30 – 22:00 – Неверагодна цікавая лекцыя хіраптэролага, навуковага супрацоўніка НПЦ па біярэсурсах НАН Беларусі Аляксея Шпака.
Сагрэцца ў гэты вечар дапамогуць гарачая гарбата, кава і цудоўны настрой.