Ноч Гары Потэра распачало праводзіць брытанскае выдавецтва Bloomsbury ў 2015 годзе. З таго часу штогод у магію чароўнага свету хлопчыка Гары акунаецца ўсё больш і больш людзей з дзясяткаў краін. Сёлета да іх ліку далучыцца і Беларусь.
Нагодай для правядзення гэтага свята ўпершыню ў Мінску стала выданне беларускага перакладу кнігі „Гары Потэр і філасофскі камень”. Ноч Гары Потэра пройдзе 6 лютага ў культурным хабе ОК16 . Уваход будзе вольны. Падчас святкавання запланаваны дзве праграмы – для дзяцей і падлеткаў з 15:00 па 18:00, для дарослых з 19:00 па 22:00.
Удзельнікаў чакаюць чароўны капялюш, гульня ў гіганцкія шахматы і квідыч, конкурсы, фотазоны, а таксама слівачнае піва. І канечне, падарункі. А самыя актыўныя наведвальнікі змогуць стаць пераможцамі Турніра трох чараўнікоў. Сярод гасцей у касцюмах разыграюць дадатковыя прызы.
Атмасферу свята будуць ствараць касплэеры з фандома „Harry Potter Беларусь”.