Выставки

Нічога такога, гэта проста мастацтва

6 - 20 сентября 2016

Галерея «Ў»

Минск, ул. Октябрьская, 19

Справки: тут.

Вход: 2 руб.

Нічога такога, гэта проста мастацтва

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” прадстащляе выставку “Нічога такога, гэта проста мастцтва…”

Ці падаецца нам дзіўным меркаванне ў назве, а калі не, то чаму яно нас не здзіўляе? Ці мы прызвычаіліся да ненадзейнасці сродкаў масавай інфармацыі, якія ацэньваюць культурныя падзеі ў адпаведнасці з крытэрыямі эфектыўнасці з аднаго боку і даступнасці з другога? Ці мы пагадзіліся з абыякавасцю чыноўнікаў, якія разглядаюць мастацтва як дарагі капрыз і ствараюць іерархію ўстаноў культуры, дзе галерэі нязменна ў канцы як найменш карысныя і найбольш клапотныя? Ці мы лічым натуральным не толькі недастатковае фінансаванне, але і млявасць, непрафесіяналізм мастацкіх устаноў? Калі так, то мы жывём у посткамуністычнай краіне, неабавязкова ў Польшчы, але і ў Польшчы таксама.

У праекце “Нічога такога, гэта проста мастацтва” куратарка і дырэктарка галерэі “Аrsenal” у Беластоку Моніка Шэўчык пазнаёміць беларускіх гледачоў з найбольш цікавымі і ўплывовымі працамі польскіх мастакоў, што былі створаны з пачатку 2000-х гадоў і з’яўляюцца часткай адной з найбуйнейшых калекцый сучаснага мастацтва ў Польшчы – калекцыі галерэі “Аrsenal” у Беластоку.

У выставе бяруць удзел: Тымэк Бароўскі, Весна Буковец, Анэта Грэшыкоўска, Катажына Казыра, Збігнеў Лібера, Марцін Мацеёўскі, Magisters, Іаана Маліноўска, Анна Мольска, Томаш Мруз, Эва Партум, R.E.P., Павел Сусід, Юліта Вуйцік, Караліна Здунэк