10 снежня ў кнігарні «Логвінаў» (пр. Незалежнасці 37/а, уваход злева) адбудзецца прэзентацыя калектыўнай манаграфіі «Новая психологическая культура в постсоветской Беларуси и Украине».
У прэзентацыі бяруць удзел:
адмыслова запрошаныя эксперты, удзельнікі эмпірычных даследванняў, а такссама аўтары манаграфіі – Ірына Глухава, Вольга Орышава, Таццяна Шчытцова.
Уваход – вольны, запрашаем усіх ахвочых!
крыху пра манаграфію. Манаграфія прысвечаная комплекснаму вывучэнню індывідуальнай псіхалагічнай дапамогі як сацыяльнага феномена, які атрымаў шырокі распаўсюд у постсавецкіх Беларусі ды Украіне. Абапіраючыся на вынікі эмпірычных даследванняў, аўтары манаграфіі імкнуцца прасвятліць, якія працэсы павінны былі адбыцца і якія трансфармацыі патрабаваліся для таго, каб у новаствораных постсавецкіх краінах паўстаў і распаўсюдзіўся сацыяльны феномен, які раней быў вядомы адно з заходніх кінастужках – феномен індывідуальнай гутарковай псіхатэрапіі.
Фото: www.bandt.com.au