Концерты

New Bone

4 марта 2015

Белгосфилармония

Минск, пр-т Независимости, 50

Справки: тут.

Вход: от 70 000 до 120 000 руб.

New Bone

NEW BONE (Польша): Томаш Кудик (труба, флюгельгорн), Бартломей Пруцналь (саксофон-труба), Доминик Ваня (фортепиано), Матей Адамчак (контрабас), Давид Фортуна (ударные).

Джазовые импровизации на темы музыки кино 20-х, 30-х годов ХХ века

«Калектыў NEW BONE грае ўласную, арыгінальную музыку, у якой чуць тое, што найважнейшае ў джазе: groove, swing, дасканалае гучанне, выпрацаваныя сола, клопат пра форму і, ўрэшце, прыгожы баланс паміж павагай да традыцыі і сучасным прагрэсіўным музычным мысьленнем. Гэта характэрызуе толькі артыстаў з найвышэйшай паліцы» (Ярэк Сметана, Jazz Forum 7-8, 2012).

New Bone – кракаўскі джазавы квінтэт, у біяграфіі якога ўжо шмат творчых
поспехаў. Калектыў вядомы аматарам джазу не толькі па ўсёй Польшы, але і за яе
межамі. Іх альбом «Destined» атрымаў цудоўныя рэцэнзіі, плёнам якіх былі шматлікія канцэрты ў розных краінах.

Новы альбом калектыву "Follow Me" – гэта сучасныя джазавыя імправізацыі да
музыкі кіно 20-х і 30-х гадоў аўтарства выбітных польскіх кампазітараў Хенрыка Варса і Браніслава Капера, якія дасягнулі вялікіх поспехаў у Злучаных Штатах і менавіта ў
Галівудзе.

Дваццатыя і трыццатыя гады ХХ стагоддзя - час маляўнічы, расспяваны і
растаньчаны, час фантастычных кар'ер, новых канонаў моды, вялікай папулярнасці
зорак кіно і эстрады. Ніколі дагэтуль, і таксама ніколі потым, жыццё не мела
столькі колераў, адценняў і густаў...

Хенрык Варс быў вельмі папулярны ў Польшчы яшчэ да эміграцыі, а ў Амерыцы
актыўна супрацоўнічаў з кінапрадзюсерамі. Яго песні спявалі між іншымі Бінг
Кросбі (Bing Crosby) і Дорыс Дэй (Doris Day). Браніслаў Капер – аўтар
шматлікіх джазавых стандартаў, сярод якіх найбольш вядомы „On Green Dolphin
Street", які стаў папулярным дзякуючы Майлсу Дэвісу (Milesa Davis) i „Invitation", інтэрпрэтаваны Джонам Колтрэйнам (Johna Coltrane) альбо Джо Хэндэрсанам (Joe Henderson). Капер быў чатыры разы намінаваны на Оскара, але ўзнагароду
атрымаў адзін раз, у 1953 г., за музыку да мюзікла „Лілі" рэж. Чарлза
Уолтэрса.

Варта адзначыць, што падрыхтоўкай аранжыровак да альбома "Follow Me"
займаліся выдатныя польскія джазавыя піяністы Дамінік Ваня, Ёахім Мэнцэль
і Анджэй Ягадзінскі.

Фото: mmkrakow.pl