Кино

Неверагодны містэр Фокс

1 августа 2013

Креативный кластер «МЕ100»

Минск, пр-т Независимости, 58

Даведкi: тут

Квiткi: 15 000 (студэнтам), 25 000 руб.

Неверагодны містэр Фокс

Запрашаем на кінапаказ анімацыйнай стужкі «Неверагодны містэр Фокс». Імпрэза адбудзецца 1 жніўня, а 19 гадзіне МЕ100 (Незалежнасці 58/6).

Поўная прыгодаў гісторыя хітрага ліса і ягонай сям’і, што трапілі ў небяспеку. Злосныя фермеры палююць на іх, але ўсё будзе добра, бо яны адна сям’я! Вытанчаны гумар, цудоўная анімацыя, захапляльны сцэнар і выдатная музыка – усё гэта «Неверагодны містэр Фокс».

Лялечны мультфільм Уэса Андэрсэна паводле аповеда казачніка Руальда Даля («Чарлі і шакаладная фабрыка», «Грэмліны», «Мацільда») вылучаўся на «Оскар» 2009 у намінацыях лепшы мультыплікацыйны фільм і лепшая музыка да фільма, а агулам атрымаў каля 50 розных узнагарод і намінацый. У працы над фільмам бралі ўдзел: Джордж Клуні, Мэрыл Стрып і Білл Мюрэй. «Неверагодны містэр Фокс» падымае сур’ёзныя пытанні сям’і і сталення ў выглядзе вясёлага мульціка пра звяроў.