Выставки

Неафіт (12+)

7 - 27 ноября 2019

Галерея «Ў»

Минск, ул. Октябрьская, 19

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: взрослые – 5 руб.; студенты – 3 руб; по клубным картам, для школьников, пенсионеров, людей с инвалидностью – бесплатно.

 

Неафіт (12+)

Асноўная відэапраца праекта "Неафіт", заснаваная на аналогіі пошуку папараць-кветкі і наркатычнай закладкі, адлюстроўвае групу маладых людзей, блукаючых па лесе ў пошуках міфічнага шчасця.

Артэфакты фільма прадстаўлены ў прасторы галерэі ў выглядзе светлавых панэляў. Нібы загадкавыя крыптаграфічныя пасланні, падэшвы прасаў выяўляюць сваю архаічную сутнасць, нагадваючы мярэжыстыя ўзоры выцінанкі. Знявечаны горны ровар, раскатаны 20-тоным катком, падобна старажытным закамянеласцям папараці, падвешаны ў цэнтры галерэі. Келіхі з прарошчанымі цыбулінамі – адсылка да браўзэра Тor (выкарыстоўваецца ў ценявым інтэрнэце для ананімізацыі), злучае ў адзіную сетку ўсе часткі інсталяцыі.

Графічны наратыў праекта, натхнёны інфармацыйным дэлірыем, суправаджаецца цеплавымі картамі увагі, якія ў межах гэтай працы былі згенераваныя лабараторыяй карыстальніцкага досведу адной з ІТ-карпарацый.

Спалучаючы ў сабе архаічнае і постіндустрыяльнае, актуалізуючы сакральную ідэю ўключэння чалавека ў глабальную сістэму, праект з’яўляецца спробай выяўлення глыбіннай сувязі тэхналогіі і грамадства. У форме абсурднай антыўтапічнай казкі "Неафіт" выкрывае сучасныя формы ўсюдыіснага і ўсёабдымнага кантролю і акцэнтуе жыватворчае імкненне да дэцэнтралізацыі.

27 лістапада (19:00) пройдзе экскурсія па выставе «Неафіт» ад Юры Шуста.

Юра Шуст (1983 год, Маладзечна) – мастак, асноўная форма твораў – інсталяцыя, графіка, відэа. Выпускнік Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, Каралеўскай акадэміі мастацтваў і Вышэйшага інстытута мастацтва ў Генце. У сваіх працах акцэнтуе візуальныя коды і маркеры сучаснасці, даследуючы дух часу і магчымыя сцэнары развіцця будучыні.

Рэжым працы: панядзелак-нядзеля 12:00 – 21:00.