Запрашаем на Навагоднюю ноч танцаў з клубам традыцыйнага танца СІТА!
Плануюцца танцы без перапынку з вечара 31-га аж да раніцы Новага, 2017-га, году.
Граюць: капэля "На Таку", Кацярына Радзівілава, Вінцэнт Янчы і Дар’я Зуева, Раман Яраш і Міхаіл Папруга з Бярэзані, ... Спіс музыкаў удакладняецца.
Танцуем беларускія і ня толькі традыцыйныя танцы.
Спевы ды сольныя выступы – вітаюцца. Але канцэрт не запланаваны.
Танцпляцоўка не прадугледжвае фармату кавярні. Будзе вада і кава-гарбата. Стол і застоллі – імправізаваныя. Будзем радыя любым харчовым ініцыятывам.
Удзел для музыкаў – бясплатны. З танцораў і ўсіх астатніх спаганяюцца ахвяраванні ў памеры 12 BYN.