Концерты

Народны альбом (12+)

16 апреля 2020

Prime Hall

Минск, пр-т Победителей, 65

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: танцпол - от 45 руб., за столиком - от 55 руб.

 

Народны альбом (12+)

Як гэта быць «пад прыгнётам панскім» альбо «чакаць на рускія танкі», кахаць кантрабандыста ці быць шпіёнам? Героі самага народнага мюзікла сучаснай Беларусі – «Народнага альбому» – чакаюць вас 16 красавіка ў канцэртнай залі «Prime Hall», каб праспяваць гісторыю Беларусі 30-х гадоў мінулага стагоддзя.

«Народны альбом» – гэта супольны музычны праект вядомых беларускіх музыкаў, у якім завершаваў жыццё звычайных жыхароў Заходняй Беларусі паэт Міхал Анемпадыстаў. Канцэрт-мюзікл атрымліваў «Рок-карону», дзесяць гадоў быў пад забаронай у Беларусі і гучна вярнуўся на вялікую сцэну спачатку ў залі Падляскай оперы ў Беластоку, а затым 20-годдзе праекту аншлагам адзначылі ў Мінску.

Шоу мусіць працягвацца, а таму запрашаем у Prime Hall заспяваць разам з артыстамі хіты «Край ты, мой край», «Кантрабандыст», «Паляўнічы, ты мой, паляўнічы», трылогію пра Казіка і Юзіка, а таксама на біс выклікаць «Простыя словы».

16 красавіка ствараць атмасферу беларускага мястэчка 30-х гадоў на сцэне будуць вядомыя беларускія музыкі: Лявон Вольскі, Вераніка Круглова, Зміцер Вайцюшкевіч, Аляксандр Памідораў, Кася Камоцкая, гурт «Яблочный Чай»; квартэт «Aquarelle quartet» ды іншыя музыкі.