Концерты

На Каляды (3+)

7 января 2018

ДК им. Шарко

Минск, ул. Уральская, 3

Справки: тут.

Вход: 25.5-31.5 руб.

На Каляды (3+)

7 студзеня Зміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra дадуць у Мінску святочны канцэрт з праграмай «На Каляды». Музыка запрашае ўсіх прыходзіць сямейна.

– Раней мы рабілі такі канцэрт штогод і зараз вельмі хацелася б вярнуць гэтую традыцыю, – кажа Зміцер Вайцюшкевіч. – Будуць лепшыя песні, а таксама святочныя і нават дзіцячыя. Будзе найлепшы святочны настрой нават для тых, каго ён да гэтага абміне. Планую быць на канцэрце разам са сваёй сям’ёй, запрашаю і вас прыходзіць разам з дзеткамі, – кажа Зміцер Вайцюшкевіч.

Назву праграме дала песня на словы Уладзіміра Някляева, анімацыйны кліп на якую за два гады сабраў больш за 40 тысяч праглядаў на YouTube. У лістападзе 2017 яна прагучала ў якасці акустычнага біса на аншлагавым юбілейным канцэрце Вайцюшкевіча «25 гадоў на сцэне» ў КЗ «Мінск» – тады яе спявала ўся зала.

Фото: Binkl.by