Спектакли

Студенческий театр БГУ покажет спектакль «Азірніся ў гневе» (18+)

17 мая 2021

Арт-пространство БГУ

Минск, ул. Октябрьская, 10

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: 10 руб.

 

Студенческий театр БГУ покажет спектакль «Азірніся ў гневе» (18+)

“Азірніся ў гневе” вызначыла новы напрамак ў ангельскай літаратуры 1950-x гадоў. Так званыя "Узлаваныя маладыя людзі” выкрывалі праблему эмацыйнага збяднення грамадства, якое хавалася за кансьюмерысцкай ілюзіяй дабрабыту.

Узяўшы за аснову класічны тэкст, акторы “Тэатру на Балконе” узбагацілі яго элементамі цяперашняй эпохі, чым дазволілі героям п’есы часам сыходзіць у хіп-хопавую чытку.

  • Рэжысёр: Андрэй Саўчанка
  • Пераклад: Уладзь Лянкевіч, Андрэй Саўчанка, Аляксей Любчанка
  • Акторы: Аляксей Любчанка, Яраслава Федчанка, Павел Міхаленя, Наста Караткевіч
  • Тэксты песень: Аляксей Любчанка, Павел Міхаленя
  • Натхніцелі музыкі: Sleaford Mods
  • Кампазітар: Эрык Арлоў-Шымкус
  • Сцэнаграфія: Юрый Вінаградаў
  • Афіша: Вольга Савіч
  • Святло: Сяржук Голік
  • Гук: Аляксандр Яцкевіч, Андрэй Папкоў
  • Гаспадыня: Ірына Бародзіч

Працягласць спектакля: 2:30 з антрактам.

Тэатр На Балконе − студыйны, лабараторны, эксперыментальны, аўтарскі. Заснаваны ў 1946 годзе ў БДУ. Назву атрымаў у 1998 годзе разам з пляцоўкай, якая месцілася на балконе актавай залы галоўнага вучэбнага корпуса. У 2019 кіраваць тэатрам запрасілі рэжысера-педагога Андрэя Саўчанку.

Разам са студэнтамі БДУ ў тэатры бяруць удзел прафесійныя акторы, мастакі, музыкі, ды іншыя творцы. Першыя две прэм’еры прадстаўлены на фестывалі Тэатральны куфар 2020 у снежні. Гэта "Азірніся ў гневе" Джона Озбарна і "Баладына" Юльюша Славацкага.

У студзені 2021 выйшла яшчэ адна эксперыментальная праца − акторскія імправізацыі "Гаральд". Спектакль нараджаецца ў сам момант стварэння, ў выбары тэмы і акторскага складу ўдзел бярэ глядач. Самыя смелыя гледачы могуць прыйсьці на рэпетыцыі і самі могуць паспрабаваць існаваць у імправізацыі.