Другое

Неделя белорусского языка в музее Аливария (18+)

15 - 21 февраля 2021

Завод «Аліварыя»

Минск, ул. Киселева, 30

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: 12 руб.

 

Неделя белорусского языка в музее Аливария (18+)

Да Мiжнароднага дню роднай мовы, якi адзначаецца 21 лютага, музей Алiварыя праводзіць тыдзень беларускамоўных экскурсiй. З 15 па 21 лютага паслухаць гiсторыю найстарэйшага дзеючага бровара ў Беларусi, даведацца як змяняўся працэс пiваварэння з яго зараджэння да нашых дзён, пазнаёмiцца з iнгрэдыентамi i адчуць сабе ў ролi пiўных самелье можна будзе па беларуску. Экскурсii адбываюцца ў будынку — гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, а таксама наведваюць сучасныя вытворчыя памяшканнi.

Запiсацца на экскурсiю можна на сайце музея, а таксама па тэлефоне: +375 (29) 500-17-55.

 

А 17 i 27 лютага ў музеi пройдуць днi традыцыйных напояў на аснове пiва. Госцi даведаюцца, якiмi пiўнымi напоямi частавалiся нашы продкi на тэрыторыi Беларусi ў розныя часы, якiя былi традыцыi спажывання i гiсторыя з`яўлення такiх напояў.

У праграмму ўваходзе дэгустацыя 5 напояў: госцi музея пачастуюцца гжанцам, вiленскiм хатнiм пiвам, традыцыйным збiтнем i iншымi. Напоi будуць прыгатаваны на аснове розных сартоў пiва Алiварыя з дадаваннем спецый i ягад. Рэцэпты не застануцца ў тайне, каб кожны паспрабаваў прыгатаваць iх самастойна i пачаставаць сваiх блiзкiх.

Наведацца ў музей Алiварыя на днi традыцыйных напояў на аснове пiва можна бясплатна, абавязкова запiсаўшыся па тэлефоне: +375 (29) 500-17-55. Колькасць месцаў абмежаваная.

Усi экскурсii ў музеi Алiварыя адбываюцца суадносна з санiтарна-эпiдэмiялагiчнымi патрабаваннямi, максiмальная колькасць наведвальнiкаў - 15 чалавек. Экскурсii праводзяцца для паўналетнiх.