28 траўня на фінальным матчы Кубка Беларусі па футболе будзе названы пераможца конкурса «Мова—Музыка—Футбол».
Матч адбудзецца на стадыёне ЦСК «Нёман» у Гродне. А 15-й гадзіне пачнецца музычна-забаўляльная праграма, напрацягу якой фіналісты конкурса «Мова—Музыка—Футбол» выканаюць свае песні.
Гурты Mashin’ Gun, «Сталіца Marsa» і Laurynienka падтрымаюць футбольных заўзятараў і натхняць гульцоў на перамогу.
Гурты, якія прайшлі ў фінал, пазмагаюцца за перамогу, а таксама за галоўны прыз: здымкі кліпа для гурта-пераможца. Пераможцу будзе выбіраць вялікі склад журы са спартоўцаў, музыкаў і журналістаў.
Фінал «Мова—Музыка—Футбол» пройдзе з удзелам адмысловых гасцей – гурта Naviband.
А футбольны двубой паміж фіналістамі Кубка Беларусі: «Шахцёрам» і брэсцкім «Дынама» – адбудзецца а 17-й гадзіне.