28 верасня ў Мінску, у спартыўным комплексе РЦАПа па лёгкай атлетыцы (вул. Каліноўскага, 111) адбудзецца нацыянальны спартыўны фестываль "Мова Cup", які яшчэ не меў аналагаў у гісторыі беларускага спорту.
Уся плошча комплексу будзе аддадзена мінчанам і гасцям сталіцы, якія прымуць удзел у спаборніцтвах па шматлікіх відах спорту. Ідэя фестывалю належыць групе зорных беларускіх атлетаў з вядомага дабрачыннага праекта "Мары збываюцца". Адзін з хэдлайнераў "Мова Cup" Аляксандра Герасiменя ўжо не першы раз спрабуе сабраць на адзiнай пляцоўцы зорак беларускага спорту i звычайных беларусаў — балельшчыкаў i аматараў здаровага ладу жыцця.
На гэта раз Аляксандра i кампанiя зробяць усё, каб усе знайшлi сабе справу па iнтарэсах. Адны пазмагаюцца за прызы ад шматлікіх спонсараў у камандных дысцыплінах, другiя наведаюць паказальныя спаборніцтвы ў індывідуальных і, пэўна, запішуць сваё дзiця ў тую секцыю, якая спадабаецца яму больш за іншыя. Альбо самi паспрабуюць сілы ў разнастайных тэстах у тых цi iншых відах.
Галоўны прыз, усталяваны Міністэрствам спорту і турызму, атрымае каманда, якая дасягне лепшых паказчыкаў у шасцi відах спаборніцтваў: міні-футболе, стрытболе, плаваннi, легкай атлетыцы, бадмінтоне і гіравым спорце.
Адправіць заяўку на міні-футбол (з назвай каманды, кантактным тэлефонам капітана і складам не менш за 5 гульцоў) можна тут
Стрытбол (3 гульцы) — тут
Лёгкая атлетыка (эстафета 4 па 400 метраў) — тут
Плаванне (эстафета 4 па 50 метраў), бадмінтон (2 гульцы) і гіравы спорт (2 чалавекі) — тут і тут.
Трэба адзначыць, што колькасць каманд у першых двух дысцыплінах абмежавана — 32, таму лепш зрабіць гэта як мага раней.
Зразумела, праграма спаборніцтваў шасцю відамі на абмяжоўваецца. Напрыклад, лёгкая атлетыка дасць магчымасць паспрабаваць сілы ў штурханні ядра і скачках у даўжыню, а таксама ў кіданні мабільных тэлефонаў і ў бегу на 50 метраў (гэта будзе мужчынская дысцыпліна — с жанчынай на плячах). Запісацца для ўдзелу можна будзе непасрэдна на месцы — рэгістрацыя пачнецца а 10 гадзіне ранiцы на стадыёне.
Таксама ўсе жадаючыя змогуць адчуць сябе членамi зборнай па акадэмічнаму веславанню — федэрацыя ўсталюе грабныя трэнажоры, і выкананне адпаведнага нарматыву не застанецца без прызоў.
А яшчэ можна будзе прыняць удзел у сеансе адначасовай гульні супраць членаў нацыянальнай зборнай краіны па шахматах — запіс тут і пабалець за ўдзельнікаў Кубка Мінска па настольным хакеi. Зразумела, жадаючыя могуць пазнаёміцца з сакрэтамі гэтай гульні бліжэй. Таксама пройдуць паказальныя выступленні федерацыі стрытваркаута.
У спартыўных залах комплекса можна будзе здаць тэст у секцыю мастацкай гімнастыкі і паназіраць за спаборніцтвамі юных барцоў, а таксама запісаць "на спорт" свайго сына альбо дачку.
Cпадзяёмся, 28 верасня ўсе атрымаюць задавальненне ад спорту і роднай мовы. Напэўна, вы ўжо зразумелі, што ў гэты дзень мы будзем старацца размаўляць на матчынай мове. Вядома, гэта няцяжка, калі ты сапраўдны беларус. А мы, здаецца, усё ж сапраўдныя. І павінны быць разам — хаця б адзін раз у год.
Фота: bnp.by