Мова ці кава
Мова ці кава – бясплатныя гарадскія курсы беларускай мовы, запачаткаваныя ў Маскве і Мінску журналісткай Кацярынай Кібальчыч. Заняткі адбываюцца раз на тыдзень у вечаровы час за кубкам кавы, працягласць -- каля 2 гадзін.
Студэнтаў шмат – ад 60 да 120 чалавек за раз. Часам няма дзе сядзець. Каб трапіць упершыню на курсы, абавязкова трэба напісаць нам на movacikava@gmail.com
– распавесці пра сябе, пра чаканні ад курсаў, пакінуць мэйл і тэлефон. Гэта неабходна нам каб лепш планаваць заняткі.
Дзякуй!