Мой сябра Джэйсан
10 ноября 2016
Справки: +375 29185 84 79
Вход: 4 руб.
Калектыў Белдзяржфілармоніі Беларускі паэтычны тэатр аднаго акцёра “Зніч” прадстаўляе монаспектакль “Мой сябра Джэйсан” паводле кнігі амерыканскай пісьменніцы Сінціі Лорд “Правілы”. Прэм’ера адбудзецца 10 і 15 лістапада 2016г.
Монаспектакль “Мой сябра Джэйсан” – першы рэпертуарны спектакль на беларускай тэатральнай сцэне, які звяртаецца да тэмы інклюзіі. Ён накіраваны на фарміраванне пазітыўнага стаўлення да людзей з інваліднасцю сродкамі мастацтва – моцнай сілы, якая можа змяніць погляды і паводзіны людзей, а таму паўплываць на сусвет. Мы спадзяемся, тэатральная пастаноўка дапаможа лепш разумець людзей з асаблівасцямі, зменіць некаторыя стэрэатыпы.
“Мой сябра Джэйсан” распавядае пра сапраўднае сяброўства дзяўчынкі Кэтрын і хлопчыка Джэйсана, які не ўстае з інваліднага вазку, не можа гаварыць, але ўсё чуе і разумее. Гэта гісторыя аб паразуменні з сабой і тымі, хто побач.
Спектакль пастаўлены адным з вядомых тэатральных рэжысёраў Беларусі – Сяргеем Кавальчыкам, мастацкім кіраўніком Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя М.Горкага. Выканаўца – актрыса Сучаснага мастацкага тэатра Вікторыя Кавальчык.
Монаспектакль створаны па ініцыятыве Грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам” пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці USAID.
Будзем удзячныя за інфармацыйную падтрымку, а таксама гатовыя прадставіць больш падрабязныя сведкі пра праект.
Фото: miraman.ru.