Другое

Майстар- клас па стварэнні папяровых масак

10 мая 2015

Галерея «Ў»

Минск, ул. Октябрьская, 19

Справки: тут, +375 33 303 59 60.

Вход: 100 000 руб.

Майстар- клас па стварэнні папяровых масак

10 траўня а 13 гадзіны ў галерэі сучаснага мастацтва “Ў” пройдзе дзіцячы майстар-крас па стварэнні папяровых масак пры падтрымцы і ў межах Мінскага тыдню дызайна. Тэматычна занятак бузде прысвечаны сіметрыі і асіметрыі.

 

Сіметрыя і асіметрыя незаўважна атачаюць нас паўсюль: вось мы ходзім па двары і захапляемся кветачкамі, а іх пялёсткі акуратненька і сіметрычна размеркаваныя. А вось на адзін з пялёстачкаў забраўся матылёк з аднолькава расфарбаванымі крыламі паабапал. А зусім побач расьце зялёная траўка і нежна абдымае кветачкі сваімі рознымі сцеблікамі, адзін – тоўсценькі ды высокі, другі– танюткі ды зусім маленечкі, і ва ўсім гэтым ёсць незвычайная раўнавага!.

На занятку ў гэтую нядзелю мы самі зробім сваю сіметрыю на папяровых масках, гучна пасьмяемся і паэксперыментуем з правіламі!

Вядучая - Васіліса Паляніна-Календа

Узрост: 7-12 год

Фото: www.wikihow.com