Вечеринки

Mixtape Ortodox

5 июня 2015

Бар «ДК»

Минск, ул. Фабрициуса, 4

Справки: тут.

Вход: 50 000 руб.

Mixtape Ortodox

Ну што?

Як вы зразумелі, гэта зноў мы.

MIXTAPE не толькі не спыняецца, але набірае абароты — як музычныя, так і канцэптуальныя.

Гэтым разам пройдземся па тэме ORTHODOX — разумейце, як хочаце, але майце на ўвазе, уваход рэлігійна-сэнсорным асобам не рэкамендуецца. Іначай самі вінаватыя, да нас прэтэнзіі пасля не прад’яўляйце. Вас папярэдзілі.

А ты — заядлы тусоўшчык, які не слухае словы песень, а наўпрост накіроўвае імпульсы з вуха ў ногі, — можаш не перажываць: артадаксальнасць тут выступіць сінонімам трушнасці — значная частка музыкі будзе паходзіць ад вытокаў жанраў.

Ну і традыцыйнае.

Выглядаць так, каб было сорамна ўсюды акрамя нашай камернай тусы. Папам і манашкам уваход вольны (ад вас прымем ахвяраванні ў выглядзе кадзілаў, залатых цэпак і крыжыкаў — бог даў, бог узяў).

На сценах будзем круціць фільмы і кліпы, якія вы наўрадці ведаеце (high-five тым, хто бачыў). Аб сцены па-ранейшаму будуць церціся міфічныя фрыкі. Ну а мы будзем танцаваць.

Дакладней, мы ўжо танцуем.
Ну і вы — падыходзьце.

Фота: www.huffingtonpost.com