Другое

Мінскія гісторыйкі

20 января 2016

Библиотека им.Пушкина

Минск, ул. Гикало, 4

Справки: тут.

Вход: бесплатный,.

Мінскія гісторыйкі

"Мінск – адзін з самых нудных гарадоў у свеце”. Такі прысуд гораду вынес шэсцьдзесят гадоў таму нямецкі пісьменнік Бертальт Брэхт. Што ж, і геніям уласціва памыляцца! Калі б вялікі немец прачытаў кнігу нашага сучасніка Міхаіла Валодзіна і прагуляўся разам з аўтарам па мінскіх вуліцах, ён напэўна змяніў бы сваё меркаванне. Цяпер яму было б яшчэ прасцей, бо “Наш стары добры Вавілон. Прагулка па горадзе ў Мінскіх гісторыйках” загучаў па-нямецку і – што для нас больш важна! – па-беларуску! І ўпэўніваем вас: калі б Бертальт Брэхт трапіў у мінскі Вавілон, як да яго Альберт Эйнштэйн, Леў Талстой, Джанларэнца Берніні, Жан-Батыст Мальер і многія іншыя, то адчуў бы сябе мінчанінам. Бо Мінск – гэта сусвет! Не дарма ж аўтар “Мінскіх гісторыек” сцвярджае, што ўсе людзі – мінчане!

20 студзеня ў 18:00 Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашаюць на прэзентацыюбеларуска-нямецкай версіі кнігі Міхаіла Валодзіна “Наш стары добры Вавілон. Прагулка па горадзе ў Мінскіх гісторыйках”

Прагуляемся разам з

* музыкамі: Віктарам Шалкевічам, Змітром Вайцюшкевічам, Пятром Клюевым

* мастакамі: Сяргеем Стэльмашонкам, Уладзімірам Цэслерам, Ігарам Рымашэўскім, Змітром Сурыновічам

* знаўцамі мінскай гісторыі: Сяргеем Харэўскім, Вадзімам Зелянковым, Цімохам Акудовічам, Змітром Падбярэзскім.