Загородная велоэкскурсия Минск-Прилуки-Волчковичи (14+)
12 июня 2021
СПРАВКИ: здесь
ВХОД: 25 руб.
Граф, якi адмовiўся ехаць на каранацыю Мiкалая II, а ў перапiсе насельнiцтва Расiйскай iмперыi ўказаў нацыянальнасць “беларус”. Хто ен?
Вы здагадаліся, што наш маршрут працягнецца па землях Мiншчыны, якiя ў другой палове 19 стагоддзя належылi роду Гутэн-Чапскiх. Гэта таксама тэрыторыя Прылуцкага бiялагiчнага заказнiка, якi здзiвiць вас рознымi нетыповымi для Беларусi пародамi дрэў i сваiм ландшафтам. Некаторым дрэвам ужо сотнi год. Але нават самыя старыя дрэвы не змогуць пераўзыйсцi ўзрост старажытных тысячагадовых курганаў, якiя будуць трапляцца на нашым шляху.
Цiкава? Тады далучайцеся да нашай экскурсіі з даследчыцай і цудоўным экскурсаводам Надзеяй Палтаржыцкай.
Што глядзім: Сенiцкая царква, курганныя могiльнiкi каля аграгарадка Прылукi, Прылуцкi палац Чапскіх, гаспадарчыя пабудовы, рэшткі драўлянага маста, царква ў в. Атолiна, аб'екты Прылуцкага бiялагiчнага заказнiка; у Воўчкавічах вадасховiшча, могiлкi і рэшткі касцёла, які называлі “братам” Чырвонага касцёла ў Мінску.
Працягласць: 35 км, ~ 5 гадзін.
Сустракаемся: прыпынак транспарту “Слуцкі гасцінец”, вул. Кіжаватава (у бок МКАД).
Магчымы пракат ровараў запіс і інфармацыя па тэлефоне: +375 (29) 853-57-49.