Выставки

Узнайте, какая связь между Минском и Потсдамом (0+)

7 - 29 ноября 2020

Вершы

Минск, ул. Октябрьская, 19

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: бесплатный

 

Узнайте, какая связь между Минском и Потсдамом (0+)

З 7 па 28 лістапада ў Мінску ў культурнай прасторы «Вершы» (Кастрычніцкая, 19) пройдзе выстава «Дас Мінск».

«DAS MINSK» – гэта гісторыя архітэктурнага дыялога паміж Беларуссю і Германіяй на прыкладзе рэстарана «POTSDAM» у Мінску і рэстарана «DAS MINSK» у Патсдаме. Куратары Аксана Гурыновіч і Ўладзімір Грамовіч у экспазіцыі гэтай выставы тонка аб’ядналі архітэктуру, дызайн, гастраномію, гісторыю і сучаснасць.

7 лістапада 1971 года ў Мінску ўрачыста адкрыўся рэстаран «POTSDAM». Ён адразу ж зрабіўся ўлюбёным месцам гараджанаў. Нехта бавіў там час, а для кагосьці трапіць у «POTSDAM» было зусім не так проста. Многія наведнікі дагэтуль узгадваюць знакамітую страву рэстарана пад назвай «Сан-Сусі».

Праз некалькі гадоў у Патсдаме адкрыўся рэстаран «DAS MINSK», мадэрніцскі будынак якога быў створаны пад уплывам архітэктуры беларускай сталіцы. Яшчэ год таму будынак «DAS MINSK» планавалі знесці, але знос здолела прадухіліць грамадзянская ініцыятыва. Цяпер будынак рамантуецца, а ў хуткім часе ў ім размесціцца музей усходнееўрапейскага мастацтва.

Пра гэты архітэктурны дыялог паміж Беларуссю і Германіяй расказвае выстава са шматлікімі дакументамі, артэфактамі і гісторыямі. Убачыць можна будзе арыгінальныя элементы аздаблення рэстаранаў MINSK і POTSDAM. Тыя, хто захочуць пазнаёміцца з ратавальнікамі «Мінска», змогуць зрабіць гэта падчас віртуальнай сустрэч з прадстаўнікамі берлінскай грамадзянскай ініцыятывы «Re:vive Minsk».

За дапамогу ў падрыхтоўцы выставы куратары шчыра дзякуюць Тобі Корнішу, Даратэі Нерліх, Вернеру Нерліху, Вілі Атэнштэту, Жулі Гаяр, Мартэ Крэер, Яўгеніі Мусінскай, Кірылу Мусінскаму, Ёргу Нэтэ, Лутцу Бёдэ, Петэру Дэгенеру, Петэру Штыплеру, Іне Штанге, Юдзіт Вільдхаген, Лене Прэнц, Аляксандру Камарову, Мікалаю Гурыновічу, Веры Новікавай, Уце Кайзер, Юце Гёцман, Канстанціну Вехтэру.

Дадатковая інфармацыя: (017) 237-71-19, Вера Дзядок vera.dziadok@goethe.de.