Концерты

Minsk Improvisers Orchestra (0+)

23 июля 2019

Культ.центр Корпус

Минск, пр-т Машерова, 9

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: free donation.

 

Minsk Improvisers Orchestra (0+)

Чым адметная чарговая сесія? Тым, што лета, што яна летам першая (але не апошняя), што ўвогуле кожная – адметная і непаўторная, і што адбудзецца – ніхто не ведае. :-)

Будзем імправізаваць разам пад кіраўніцтвам нашага дырыжора, Аляксея Варсобы (Alexey Vorsoba). Удзел у сесіі – яшчэ адна магчымасць нам усім папрактыкавацца ў паразуменні, ва ўвазе адно да аднаго і да жэстаў-знакаў дырыжора. Дарэчы, у нядзелю, 21 ліпеня, збіраемся а 12:00 у “Сіняй казе” (Камсамольская, 11) здымаць відэа-інструкцыю пра жэсты, як мы паведамлялі раней, для Справы (Фестиваль SPRAVA 2019) і для будучыні. Прыйдзеце паўдзельнічаць?

Прыходзьце ж і ў аўторак. Прыносьце розныя інструменты – музычныя ды тыя, якія вы звычайна такімі не лічыце. І ведаеце, было б класна, каб прыйшлі і прагучалі галасы. Крычаць, ці спяваць, ці шаптаць – пад момант, як будзеце адчуваць. Прыходзьце з ініцыятывамі і без, на месцы і ў працэсе ўсё зразумеем.

Саўндчэк – крыху раней, хто збіраецца граць, калі ласка, прыходзьце дзесьці каля 18.

Да сустрэчы, сябры! * І канечне ж! За цудоўныя, прыгожыя, сугучныя МІО афішы дзякуем цяпер і кожны раз нашаму Кірылу (Kirill Budovsky)! Ура!

І, фатографы, шаноўныя, мы вас таксама вельмі чакаем!