MINSK: дарога даўжынёю ў 60 год
11 - 28 июля 2013
Даведкi: +375 17 327 00 05.
Квiткi: 15 000 руб.
11 ліпеня 2013 года ў 17.00 ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава «MINSK: дарога даўжынёю ў 60 год», прысвечаная гісторыі развіцця мотатэхнікі ў Беларусі.
12 ліпеня 2013 г. ААТ «Мотавела» святкуе свой чарговы дзень нараджэння: 1951 стаў
вызначальным у гісторыі развіцця мотатэхнікі ў Беларусі. Менавіта тады савецкім кіраўніцтвам было прынята рашэнне аб пераводзе завода па вытворчасці матацыклаў з Масквы ў Мінск, і ў гэты ж год была перапрафіліравана марка «Масква» М1А (копія DKW RT125) у марку «Мінск». За час яе існавання было прададзена у больш за 6,5 мільёнаў матацыклаў больш чым 45 краінах свету. У цяперашні час брэнд мае свае фан-клубы ў розных краінах і імкліва развіваецца.
На выставе прадстаўлены ўзоры матацыклаў ад М1А і М1М да самых апошніх мадэляў. Наведвальнікі змогуць прасачыць усе этапы развіцця маркі: ад найпростага М1А, матацыкла, які стаў гісторыяй сучаснага брэнда «Мінск», да сучаснай мотатэхнікі, якая здольная канкурыраваць з прадукцыяй вядучых сусветных вытворцаў.
Мы запрашаем Вас на выставу-рэтраспектыву легендарнай маркі. Любімая класіка і зусім новы «Мінск» усяго 2 тыдні ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь.