Выставки

Мимика легких

17 декабря 2013 - 4 января 2014

Галерея искусства «Гал-творчество»

Минск, пр-т Независимости, 47

Справки: тут.

Билеты: 6 000 руб.

Мимика легких

У праекце «Міміка лёгкіх: рэканструкцыя. Дзённік Дыхання» важным і, у нейкім сэнсе, вызначальным з`яўляецца сацыяльна-культурны складнік праекта, кантэкст. Наколькі выстаўка звязана  з  культурным альбо сацыяльным асяроддзем і якія сувязі яна ўтварае, якія ўплывы і якой ўласцівасці? Мастакі часта пагружаюцца/звяртаюцца да экзістэнцыяльнага. Ці спецыфіка гэта асяроддзя, кантексту альбо часу? І наколькі такога роду праекты могуць быць интэрпрэтаваны з сацыяльна-культурнай перспектывы? Тэма экзістэнцыяльнага губляе актуальнасць пад час сацыяльна-арыентаванага мастацтва? Ці праяўляе яна нейкія сацыяльна-культуралагічныя пласты, ці садзейнічае счытванню вонкавых абставін? 

Упершыню праект быў рэалізаваны ў якасці запісу акцыі «Дзённік Дыхання. Міміка лёгкіх» у галерэі г.Бозвіль ў Швейцарыі ў рамках праграмы резідэнцыі ў 1997 годзе. Пасля праект дапаўняўся і ўскладняўся на іншых пляцоўках ў рамках праектаў:

1998 – «Тэксты». Райнэ – Шопінген -- Бекум, Германія.

1998 – «Брэменскі дзённік». Выставачная пляцоўка інстытута імя Гётэ, Брэмен, Германія.

1998 – «6+6». Галерэя Анфілада, Шчэцын, Польшча.

1998 – «Інфармацыя 98». Саляныя склады, Віцебск, Беларусь.

1999 – «6=6» Галерэя BWA , Кельцы, Польшча.

2002 – міжнародны арт-праект «Ілюзорная рэальнасць». Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь.

2004 – 4-ты міжнародны тэматычны выставачны праект «Ілюзія часу». Музей БДАМ, Мінск -- Магілёўскі абластны мастацкі музей імя П.В.Масленікава, Магілёў --  Карцінная галерэя Г.Х.Вашчанкі, Гомель, Беларусь.

Рэканструкцыя праекта сёння з`яўляецца развіццём ідэі, праект становіцца працэсуальным, дзе інтэнцыя  мастака удакладняецца. Графічныя манахромныя аркушы и видэадакументацыя працэса –фіксацыя, стварэнне чарговай візуальнай  структуры, адпавядаючай гэтаму месцу і часу, як і дадатак агульнага паслання 1997 года.